Дабравесьце: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў |
д Замены, replaced: ст.]] → ]] ст. (2), лл → льл (2), Евангел → Эвангел (2) using AWB |
||
Радок 1:
{{Кнігі Новага Запавету}}
[[Файл:P52 recto.jpg|міні|174пкс|справа|<center>II]]
'''Дабравесьце''' (''Эвангельле'')
== Агульнае ==
Радок 8:
У канон кніг [[Біблія|Бібліі]] ўваходзяць: [[Эвангельле ад Мацвея]], зь ліку [[12 вялікіх апосталаў]] Ісуса Хрыста; [[Эвангельле ад Марка]], зь ліку [[70 меншых апосталаў]], які быў спадарожнікам вялікага апостала Пятра; [[Эвангельле ад Лукі]], зь ліку меншых апосталаў, спадарожніка вялікага апостала Паўла; [[Эвангельле ад Яна]], зь ліку вялікіх апосталаў.
Тры першыя кнігі Чацьвераэвангельля (паводле Мацьвея, паводле Марка, паводле Лукі) у біблеістыцы названы сінаптычнымі (грэч. зводныя; падзеі, якія можна аглядаць разам), таму што яны блізкія паміж сабою кампазыцыяй і зьместам. Ад сынаптычных эвангельляў, у якіх апавядаецца пераважна пра зямное жыцьцё Хрыста і цуды, створаныя ім у [[Галілея|Галілеі]], адрозьніваецца Эвангельле паводле Яна, дзе гутарка ідзе пра духоўны сэнс Хрыста-богачалавека, увага акцэнтуецца на боскай прыродзе Хрыста і на цудах, створаных ім у [[Юдэя|Юдэі]]. Рукапісы-першакрыніцы Чацьвераэвангельля напісаны старажытнагрэцкай мовай александрыйскай рэдакцыі, вядомай адукаваным людзям [[Рымская імпэрыя|Рымскай імпэрыі]] і суседніх дзяржаў. Некаторыя дасьледчыкі лічаць, што першае Эвангельле паводле Мацьвея напісана ў арыгінале на арамейскай мове. Усе чатыры Эвангельлі, узаемадапаўняльныя паводле зьместу, адзіныя паводле хрысталягічнай канцэпцыі, прызнаны [[хрысьціянства|хрысьціянскай царквою]] кананічнымі ў адрозьненьне ад некананічных, вольных інтэрпрэтацый эвангельскага зьместу (эвангельлі ад Пятра, ад Андрэя, ад Піліпа і іншыя; гл. [[Апокрыфы]]). Кананічныя Эвангельлі складаюць асноўную крыніцу і крытэрый хрысьціянскай веры, таінстваў і догматаў, сымбалічна выяўленых у боскай літургіі і царкоўным мастацтве. Пропаведзь Эвангельля, пераўтварэньне асабістага і грамадзкага жыцьця паводле Хрыстовага закону свабоды
== Час стварэньня ==
[[Файл:P52 recto.jpg|зьлева|міні|Папірус 125
Паводле царкоўнай традыцыі, Эвангельле напісана вучнямі Хрыста і іх пасьлядоўнікамі ў 2-й пал. I ст. Самым раньнім па часе ўзьнікненьня, відаць, зьяўляецца [[Эвангельле паводле Марка]], паколькі ў ім ёсьць намёкі на юдэйскае паўстаньне [[66]]-[[70-я|70-х]] гадоў. Час яго стварэньня можна аднесьці на 70-я гады. Кароткі тэкст гэтага Эвангельля паслужыў крыніцай для эвангельляў паводле Мацьвея і Лукі. Наяўнасьць у яго тэксьце значнай колькасьці лацінізмаў дала падставу хрысьціянскаму багаслову [[Клімэнт Александрыйскі|Кліменту Александрыйскаму]] (2-3 ст.) меркаваць, што напісана яно было за межамі Палесьціны, магчыма, у [[Рым]]е. Узьнікненьне ж Эвангельля паводле Мацьвея навуковая літаратура зьвязвае з [[Сырыя]]й, як і тэкст Эвангельля паводле Яна, які, паводле царкоўнай традыцыі, прывязваецца да [[Эфэс]]у. Запісы ж Эвангельля паводле Лукі адносяцца да розных месцаў ад Кесарыі да Рыма. Самае апошняе па часе свайго напісаньня [[Эвангельле паводле Яна]] адлюстравала ў сабе пэўныя рысы агнастыцызму, якія не ўласьцівы тром іншым кананізаваным у 4 стагодзьдзі хрысьціянскай царквою эвангельлям.
== Крытыка ==
Навуковая крытыка, заснаваная на тэксталягічным дасьледаваньні кананічных кніг, паказала, што зьвесткі пра цуды Хрыста маюць шмат агульнага з разнастайнымі тагачаснымі [[гістарычная крыніца|крыніцамі]] і магчыма скампанаваныя ў [[2]]-[[3ст.]] у пэрыяд узьнікненьня самой хрысьціянскай царквы і афармленьня яе веравызнаньня. Падобныя да эвангельскага апісаньня жыцьця Хрыста шматлікія міфы усходніх паганскіх рэлігій аб паміраючых і ўваскрасаючых багах, таксама прасочваюцца магчымыя запазычаньні са сказаньняў пра [[Майсей|Майсея]], [[Ісус Навін|Ісуса Навіна]] і іншых прароцтваў са [[Стары Запавет|Старога Запавету]]. Прасочваючы гісторыю жыцьця Хрыста, крытыка зьвярнула асаблівую ўвагу на розныя супярэчнасьці, якія маюцца ў тэкстах кананічных эвангельляў
Прадстаўнікі рацыяналісцкай крытыкі Бібліі і хрысьціянства
== Літаратура ==
|