Розьніца паміж вэрсіямі «Дабравесьце»

10 байтаў дададзена ,  6 гадоў таму
няма апісаньня зьменаў
{{Кнігі Новага Запавету}}
[[Файл:P52 recto.jpg|міні|174пкс|справа|<center>II]]
'''Дабравесьце''' (''Эвангельле'')  — ({{мова-el|euaggelion}}  — добрая вестка)  — агульная назва першых чатырох кніг [[Новы Запавет|Новага Запавету]] пра зямное жыцьцё і вучэньне [[Ісус Хрыстос|Ісуса Хрыста]].
 
== Агульнае ==
У канон кніг [[Біблія|Бібліі]] ўваходзяць: [[Эвангельле ад Мацвея]], зь ліку [[12 вялікіх апосталаў]] Ісуса Хрыста; [[Эвангельле ад Марка]], зь ліку [[70 меншых апосталаў]], які быў спадарожнікам вялікага апостала Пятра; [[Эвангельле ад Лукі]], зь ліку меншых апосталаў, спадарожніка вялікага апостала Паўла; [[Эвангельле ад Яна]], зь ліку вялікіх апосталаў.
 
Тры першыя кнігі Чацьвераэвангельля (паводле Мацьвея, паводле Марка, паводле Лукі) у біблеістыцы названы сінаптычнымі (грэч. зводныя; падзеі, якія можна аглядаць разам), таму што яны блізкія паміж сабою кампазыцыяй і зьместам. Ад сынаптычных эвангельляў, у якіх апавядаецца пераважна пра зямное жыцьцё Хрыста і цуды, створаныя ім у [[Галілея|Галілеі]], адрозьніваецца Эвангельле паводле Яна, дзе гутарка ідзе пра духоўны сэнс Хрыста-богачалавека, увага акцэнтуецца на боскай прыродзе Хрыста і на цудах, створаных ім у [[Юдэя|Юдэі]]. Рукапісы-першакрыніцы Чацьвераэвангельля напісаны старажытнагрэцкай мовай александрыйскай рэдакцыі, вядомай адукаваным людзям [[Рымская імпэрыя|Рымскай імпэрыі]] і суседніх дзяржаў. Некаторыя дасьледчыкі лічаць, што першае Эвангельле паводле Мацьвея напісана ў арыгінале на арамейскай мове. Усе чатыры Эвангельлі, узаемадапаўняльныя паводле зьместу, адзіныя паводле хрысталягічнай канцэпцыі, прызнаны [[хрысьціянства|хрысьціянскай царквою]] кананічнымі ў адрозьненьне ад некананічных, вольных інтэрпрэтацый эвангельскага зьместу (эвангельлі ад Пятра, ад Андрэя, ад Піліпа і іншыя; гл. [[Апокрыфы]]). Кананічныя Эвангельлі складаюць асноўную крыніцу і крытэрый хрысьціянскай веры, таінстваў і догматаў, сымбалічна выяўленых у боскай літургіі і царкоўным мастацтве. Пропаведзь Эвангельля, пераўтварэньне асабістага і грамадзкага жыцьця паводле Хрыстовага закону свабоды  — асноўнае прызначэньне хрысьціянскай царквы.
 
== Час стварэньня ==
[[Файл:P52 recto.jpg|зьлева|міні|Папірус 125  г. з тэкстам Эвангельля]]
Паводле царкоўнай традыцыі, Эвангельле напісана вучнямі Хрыста і іх пасьлядоўнікамі ў 2-й пал. I ст. Самым раньнім па часе ўзьнікненьня, відаць, зьяўляецца [[Эвангельле паводле Марка]], паколькі ў ім ёсьць намёкі на юдэйскае паўстаньне [[66]]-[[70-я|70-х]] гадоў. Час яго стварэньня можна аднесьці на 70-я гады. Кароткі тэкст гэтага Эвангельля паслужыў крыніцай для эвангельляў паводле Мацьвея і Лукі. Наяўнасьць у яго тэксьце значнай колькасьці лацінізмаў дала падставу хрысьціянскаму багаслову [[Клімэнт Александрыйскі|Кліменту Александрыйскаму]] (2-3 ст.) меркаваць, што напісана яно было за межамі Палесьціны, магчыма, у [[Рым]]е. Узьнікненьне ж Эвангельля паводле Мацьвея навуковая літаратура зьвязвае з [[Сырыя]]й, як і тэкст Эвангельля паводле Яна, які, паводле царкоўнай традыцыі, прывязваецца да [[Эфэс]]у. Запісы ж Эвангельля паводле Лукі адносяцца да розных месцаў ад Кесарыі да Рыма. Самае апошняе па часе свайго напісаньня [[Эвангельле паводле Яна]] адлюстравала ў сабе пэўныя рысы агнастыцызму, якія не ўласьцівы тром іншым кананізаваным у 4 стагодзьдзі хрысьціянскай царквою эвангельлям.
 
== Крытыка ==
Навуковая крытыка, заснаваная на тэксталягічным дасьледаваньні кананічных кніг, паказала, што зьвесткі пра цуды Хрыста маюць шмат агульнага з разнастайнымі тагачаснымі [[гістарычная крыніца|крыніцамі]] і магчыма скампанаваныя ў [[2]]-[[3ст.]] у пэрыяд узьнікненьня самой хрысьціянскай царквы і афармленьня яе веравызнаньня. Падобныя да эвангельскага апісаньня жыцьця Хрыста шматлікія міфы усходніх паганскіх рэлігій аб паміраючых і ўваскрасаючых багах, таксама прасочваюцца магчымыя запазычаньні са сказаньняў пра [[Майсей|Майсея]], [[Ісус Навін|Ісуса Навіна]] і іншых прароцтваў са [[Стары Запавет|Старога Запавету]]. Прасочваючы гісторыю жыцьця Хрыста, крытыка зьвярнула асаблівую ўвагу на розныя супярэчнасьці, якія маюцца ў тэкстах кананічных эвангельляў  — адзначана, што аўтары кананічных эвангельляў праявілі дрэннае веданьне гісторыі і геаграфіі [[Палесьціна|Палесьціны]] пачатку [[наша эра|н.  э.]] Так, эвангелісты сьцьвярджаюць, што нараджэньне Хрыста адбылося ў часы панаваньня юдэйскага цара Ірада, хоць апошні памёр у [[4 да н.э.]] Недарэчнымі зьяўляюцца і ўпамінаньні эвангелістамі [[Назарэт]]а, [[Капернаум]]а і іншых гарадоў і мястэчак, якіх яшчэ не было ў [[1ст.]], калі, паводле сьцьверджаньня хрысьціянскіх багасловаў, ствараліся тэксты кананічных эвангельляў. Падобныя факты даюць падставу сьцьвярджаць, што кананічныя эвангельлі ствараліся ў розны час і зьяўляюцца вынікам шматразовых перапрацовак, якія рабіліся ў розных месцах.
 
Прадстаўнікі рацыяналісцкай крытыкі Бібліі і хрысьціянства  — матэрыялістычнага (францускія філёзафы-асьветнікі 2-й пал. XVIII ст.) і ідэалістычнага (Б. Баўэр, Д. Штраус; XIX ст.) кірункаў  — адмаўлялі рэальна-гістарычны зьмест Эвангельля, бачылі ў ім міфы і легенды 2—4 ст., аднак ацэньвалі міталёгію і рэлігію па-рознаму: матэрыялісты-асьветнікі схіляліся да атэізму, некаторыя зь іх прызнавалі толькі сацыяльна-рэгулятыўную ролю эвангельскага вучэньня; пасьлядоўнікі ідэалістычнай плыні «міфалягічнай школы» ў рэлігіязнаўстве адзначалі яго духоўна-этычную каштоўнасьць. У савецкі час ад папярэдняй традыцыі бралася толькі адмаўленьне гістарычнасьці эвангельскіх падзей і аднабаковая крытыка эвангельскіх маральных установак, у выніку чаго г.  зв. навуковы атэізм у 1920—30-я гады набыў вульгарна-сацыялягічны кірунак. У сучасным эўрапейскім рэлігіязнаўстве заўважаецца тэндэнцыя да сынтэзу гістарычнай (багаслоўскай) і крытычна-міфалягічнай інтэрпрэтацый Эвангельля, спалучэньня экзегетыкі і філязофскай герменеўтыкі. У полі зроку гэтай філязофіі эвангельская гісторыя бачыцца як тоеснасьць рэальнасьці і міфа. На думку [[М. Бярдзяеў|М. Бярдзяева]], міт ня ёсьць адмаўленьне рэальнасьці, наадварот, ён сьведчыць пра найглыбейшае быцьцё, якое раскрываецца ў Бібліі як падзеі, што выходзяць за межы гісторыі ў надчасавую, вечную рэальнасьць.
 
== Літаратура ==
5737

зьменаў