Артэміда: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 76 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q39503 (translate me)
→‎Культ: вікіфікацыя, выпраўленьне спасылак
Радок 27:
== Культ ==
[[Файл:Boucher Diane sortant du bain Louvre 2712.jpg|міні|зьлева|285пкс|Купаньне Дыяны]]
Клясычная Артэміда  — нявіньніца і абаронца цноты. Перад вясельлем ёй прыносілася ахвяра. Ахвярныя жывёлы  — [[кабан]], [[алень]], [[Казлы (падсямейства)|казёл]] і [[каза]]. Артэмідзе Таўрычнай прыносілі чалавечыя ахвяры. Пагібельныя функцыі Артэміды зьвязаныя зь яе архаічным мінулым  — уладаркі зьвяроў на востраве [[Крыт]]. Ў раньняй міталёгіі Артэміда ўвасаблялася [[буры мядзьведзь|мядзьведзіцай]]. У Браўроне (Атыка) жрыцы Артэміды Браўроніі ў рытуальным танцы апраналі мядзьведжыя скуры і зваліся мядзьведзіцамі. Сьвяцілішчы Артэміды Лімнатыс («балотная») часта знаходзіліся зблізку крыніц і балот, сімвалізуючы ўрадлівасьць расьліннага бажаства.
 
Культ Артэміды быў распаўсюджаны паўсюдна, але асабліва славіўся яе храм у [[Эфес]]е, што ў Малой Азіі, дзе шанавалася выява Артэміды «мнагагрудай». [[ЭфескіХрам храмАртэміды Эфэскай]], дзе знаходзілася ўслаўленая мнагагрудая статуя багіні-заступніцы дзіцячага нараджэньня, быў адным зь [[Сем цудаў сьвету|сямі цудаў сьвету]]. Менавіта яго ў [[356 да н. э.]] спаліў, жадаючы «ўславіцца», [[Герастрат]]. Артэміда Эфеская зьяўлялася заступніцай [[амазонкі|амазонак]].
 
Адлюстроўвалася з залатымі лукам і калчанам за плечамі, зь дзідай у руках, часам з паўмесяцам на галаве (знак багіні Месяца). Традыцыйна багіню, якая сымбалізавала цноту, «апраналі» ў кароткую туніку. Пазьней, у [[16 стагодзьдзе|XVI]]—[[19 стагодзьдзе|XIX]] стагодзьдзях, сталі зьяўляцца выявы голай багіні, што ў той час прыводзіла да сапраўдных скандалаў (напрыклад Дыяна-паляўнічая, створаная ў [[1790]] годзе Jean-Antoine Houdon).