Першае пасланьне Пятра: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://be.wikipedia.org/wiki/Пятра,_1-ы_ліст?oldid=1548346
 
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д Typo fixing using AWB
Радок 6:
 
=== Мэта напісаньня ===
Абсалютная большасьць хрысьціянаў жыло ў варожым асяродзьдзі й таму ўвесь час падвяргалася перасьледу й нападкам з боку суседзяў, былых сяброў, родных і гарадзкой беднаты. Таму апостал накіроўвае вернікам пасланьне натхненьня, расповяд пра надзею, якая іх чакае на нябёсах. Пасланьне павінна было прынесьці вернікам мужнасьць і дапамагчы ва ўзрастаньні іхнай веры. Адначасова Пётар зьвяртаецца й да [[біскуп]]аў цэркваў, заклікаючы клапаціцца пра Божы статак, тым самым ставячы за мэту падтрымаць арганізацыйную структуру маладой царквы.
 
== Аўтарства й асаблівасьці ==
[[Выява:Masaccio 007.jpg|міні|180пкс|зьлева|Апостал Пётар пэндзляпэндзьля [[Мазачча]]]]
Пасланьне напісана Пятром, самым блізкім пасьлядоўнікам [[Ісус Хрыстос|Ісуса Хрыста]]. Яно напісаны на вельмі добрай [[грэцкая мова|грэцкай мове]]. Вядома, што знаходзячыся ў [[Рым]]е Пётар выкарыстоўваў паслугі перакладчыка. Магчыма ў напісаньні яму дапамагаў ягоны паплечнік Сыльван.
 
== Час і месца напісаньня ==
Лічыцца, што пасланьне было напісана напярэдадні ганеньняў [[Нэрон|Нэрона]]а, прыкладна ў [[62]]—[[64]] гады. Месцам напісаньня лічыцца [[Рым]], таму што ў канцы ліста апостал перадае прывітаньне з [[Бабілён]]у, а менавіта гэтак першыя хрысьціяне называлі сталіцу [[Рымская імпэрыя|Рымскай імпэрыі]].
 
== Зьмест ==
Апостал хоча паказаць сваім чытачам, як яны могуць пражыць хрысьціянскім жыцьцём у варожых абставінах. Таму гэтае пасланьне можна назваць лістом пра пакуты, але ў той жа час ён і ліст пра хрысьціянскую надзею. Паколькі пакуты зьвязаны з выпрабаваньнем сапраўднасьці веры, такім чынам хрысьціяне павінны узрадаваццаўзрадавацца пакутам, паколькі яны судзейнічаюць у пакутах [[Ісус Хрыстос|Хрыста]] на [[Галгота|Галгоце]]. Але ня кожным пакутам трэба радавацца: толькі тады, калі вернікі падвяргаюцца ганеньням незаслужана, яны пакутаюць за Хрыста.
 
Калі вернікі сталіся сапраўднымі хрысьціянамі, яны павінны жыць сьветла й годна, каб у іхным жыцьці праслаўляўся [[Бог|Пан]] і [[Ісус Хрыстос|Хрыстос]]. Сьвятасьць хрысьціянаў праяўляецца ва перайманьні Хрысту, у цярпеньні, ва няўхільным выкананьні правілаў маральнасьці, у добрых адносінах да ўсіх: ня толькі да братоў, але й да ўсіх людзей, у тым ліку й ворагаў. Таксама важныя ўзаемаадносіны ў сям’і, паміж [[Рабства|рабамі]] й панамі.
Радок 23:
 
==Структура ==
Пасланьне падзелена на 5 разьзделаў. Яно пачынаецца з традыцыйнага прывітаньня й удзячнай малітвы да Бога. Потым аўтар зьвяртаецца да тэмы [[Выратаваньне (хрысьціянства)|Выратаваньня]] й неабходнасьці сьвятога жыцьця, павольна пераходзячы да тэмы пакутаў. Асаблівую ўвагу Пётар зьвяртае на практычнае жыцьцё вернікаў, пра іхныя абавязкі перад грамадзтвам, дзяржавай і Царквой. Тэма пакутаў праходзіць праз увесь ліст: у мінулым вернікі ўжо спазналі ганеньні, але ў будучыні іх чакаюць новыя выпрабаваньні. Таму яны павінны быць пільнымі, бо набліжаецца Божы Суд, калі кожны атрымае згодна таму, што ён рабіў. Пасланьне сканчваецца парадамі да старшыняў ды моладзі, а таксама прывітаньнямі.
 
=== Кароткі плян ===