Другое пасланьне да Цімафея: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://be.wikipedia.org/wiki/Цімафею,_2-і_ліст?oldid=1547019
 
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д Typo fixing using AWB
Радок 1:
{{Кнігі Новага Запавету}}
'''Другое пасланьне да Цімафея''' — адзін зь лістоў [[Апостал|апосталаапостал]]а [[Павал (апостал)|Паўла]], які ўвайшоў у сьпіс кніг [[Новы Запавет|Новага Запавета]]. Знаходзіцца пасьля [[Першае пасланьне да Цімафея|Першага пасланьня да Цімафея]] й перад [[Пасланьне да Тытуса|Пасланьнем да Тытуса]]
 
== Зьмест ==
[[Файл:P46.jpg|міні|160пкс|зьлева|Урывак з другога пасланьня да Цімафея]]
Гэта самы апошні ліст апостала, ён напісаны зь няволі. Апостал быў паўторна арыштаваны, магчыма ў гэтым удзельнічаў нейкі каваль Аляксандар, які потым выступіў сьведкай абвінавачваньня. Пасьля першай частцы працэса зыход для Паўла быў добрым, аднак апостал прадчуваў, што час ягонага жыцьця на зыходзе й ён атрымае сьмяротны прысуд.
 
Таму гэты ліст можна разглядаць як духоўны тэстамэнт Паўла. Апостал ня толькі настаўляе Цімафея, але просіць, замаўляе й моліць, разумеючы, што пасьля сьмерці Паўла [[Цімафей (апостал)|Цімафею]] прыйдзецца працаваць самастойна без падтрымкі й абароны Паўла. З усіх пасланьняў Паўла, гэтае ёсьць самае цеплае, пяшчотнае й жалобнае. Зь яго можна даведацца, што большасьць былых супрацоўнікаў пакінула Паўла, а некаторыя сталі адступнікамі. Нікто не рызыкнуў стаць на судзе ў якасьці сьведкаў абароны.
 
Павал наказвае Цімафею быць мужным і стойкім, бясстомна працаваць, паводле прыкладу [[Ісус Хрыстос|Ісуса Хрыста]] й самога Паўла. Хрысьціянскага прапаведніка можна параўнаць як з воінам, гэтак і зь земляробам і атлетам. Ён павінен увесь час змагацца з [[гарэзія]]мі, якія пагражаюць зьнішчыць [[Царква|Царкву]]. Павал пакідае замест сябе Цімафея, дае яму настаўленьні наконт ягонай працы. Апостал падводзіць рысу свайго жыцьця й піша, што ён выканаў свой абавязак, як атлет на спаборніцтвах, ён прабяжаў забег даўжынёй у жыцьцё.
Радок 13:
 
== Час і месца напісаньня ==
Гэта самае апошнае пасланьне, з тых, якія дайшлі да нас. Ён быў напісаны з [[Рым]]у, дзе Павал правёў апошнія дні свайго жыцьця.
 
== Структура ==
Пасланьне падзелена на 4 разьдзелы. Ён пачынаецца з пранікнёнай малітвы, у якой Павал заклікае Цімафея быць верным свайму Пану на прыкладзе [[Ісус Хрыстос|Хрыста]], Паўла й родных Цімафея. Апостал напамінае Цімафею аб неабходнасьці супрацьстаяць ілжэвучэньням. Павал прадказвае Цімафею, што ў апошнія часы наступіць падзеньне нораву, аднак няглелдзячы на посьпех ілжэвучэньняў іх чакае пагібель. Таму Цімафей павінен быць асабліва цьвёрдым у вучэньні, якое ён атрымаў ад Паўла, і якое згодна з [[Біблія|Сьвятым пісаньнем]], таму што яно зьяўляецца крыніцай праўды. Далей ідуць асабістыя настаўленьні й просьбы, якія прадстаўляюць духоўны тэстамэнт Паўла, у якім ён падводзіць вынікі свайго жыцьця й служэньня.
 
=== Кароткі плян ===
Радок 26:
 
==Літаратура==
* Райт Николас Томас. «Павел. Пастырские Послания. I и II Послания к Тимофею и Послание к Титу: популярный комментарий». ББИ, 2008г., 168с., ISBN: 5-89647-193-9
* Св. Феофан Затворник. «Толкование Пастырских посланий к Титу, к Тимофею». 864 с.
* Джон Р. У. Стотт. «Второе послание к Тимофею», Библия говорит сегодня, 2004