Дзеі Сьвятых Апосталаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://be.wikipedia.org/wiki/Дзеянні_Апосталаў?oldid=1534326
 
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д Typo fixing using AWB
Радок 14:
Унікальнасьць кнігі ў тым, што яна адзіная ў [[Новы Запавет|Новым Запавеце]] гістарычная кніга. У ёй апавядаецца пра станаўленьне й разьвіцьцё першай Царквы. Дзякуючы ёй можна даведацца пра зьмест пропаведзі, аб саміх прапаведніках, аб кіраўніках Царквы. У ёй паведамляецца пра тое, як жылі першыя хрысьціянскія суполкі, зь якімі праблемамі й зь якім супрацівам сутыкнуліся першыя вернікі. Аднак гэта ня проста гістарычнае апавяданьне, гэта творчасьць багаслова.
 
На думку Лукі пэрыяд існаваньня чалавецтва дзеліцца на некалькі пэрыядаў. У першым пэрыядзе было панаваньне Закона, гэты пэрыяд скончыўся з служэньнем [[Ян Хрысьціцель|Яна Хрысьціцеля]]. Другім пэрыядам ёсьць дзейнасьць Ісуса, а трэці — дзейнасьць Царквы. Таму Лука задумаў адзін твор, у першай частцы якога апавядалася пра дзейнасьць Ісуса, а ў другой як гэта дзейнасьць была падоўжана Царквой пад кіраўніцтвам [[Сьвяты Дух|Сьвятога Духа]]. Дзякуючы Сьвятому Духу, Які сышоў на вучняў падчас [[ПяцідзсятніцаПяцідзясятніца|ПяцідзесятніцыПяцідзясятніцы]], вучні здолелі працягнуць справу Хрыста. Такім чынам, кніга Дзеяў Сьвятых Апосталаў, гэта перш за ўсё гісторыя таго, як Бог дзейнічае ў сьвеце.
 
Пазьней гэтак атрымалася, што два творы Лукі апынуліся разарванымі, але й у гэтым можна пабачыць свае плюсы. Тое, што кніга Дзеяў Апосталаў апынулася паміж Эвангельлямі й пасланьнямі апосталаў, нават адлюстроўвае першапачатковую задуму аўтара, паводле якой кніга Дзеяў павінна стаць аповядам пра служэньне царквы сьвету пасьля ўзьнясеньня Хрыста.
 
[[Файл:Jelling Kirke 9 Apostle.JPG|міні|200пкс|Шэсьць апосталаў у царкве [[Елінг]]у, [[Данія]]]]
Мэтай Лукі ёсьць паказаць, што хрысьціянства па задуме Бога павінна стаць [[рэлігія]]й усяго сьвету. Тым ня менш, хоць кніга названа Дзеямі Апосталаў, а ў некаторых рукапісах — Дзеямі ўсіх апосталаў, насамрэч кніга апавядае практычна пра дзейнасьць толькі двух зь іх. Спачатку гэта Пётар, а пасьля Павал. Пётр — прызнаны лідэр царквы, яго імя заўсёды стаіць у цэнтры сьпісаў пералічэньняў апосталаў у Эвангельлях. Пётар аддана выконвае дадзены самім Ісусам загад: ён прапаведвае, вылечвае й нават уваскрашае, ён сьмела стаіць перад судом вышэйшага [[габрэі|габрэйскага]] Савета, ён безь хістаньняў сьведчыць [[Эвангельле|Радасную вестку]] былому [[паганства|паганцу]] Карніліюсу, а потым не зважаючы на рэлігійныя прадузятасьці былых [[юдаізм|юдэяў]], крэсьціць апошняга. Пасьля турэмнага зьвяволеньня й цудоўнага вызваленьня Анёлам Пётар відаць вымушаны пакінуць [[Ерусалім]].
 
У другой частцы Дзеяў, то бок пачынаючы з 13 разьдзела, апавядаецца амаль цалкам пра дзейнасьць Паўла. Сам ягоны прыход у хрысьціянства зьявіўся цудам: некалі заўзяты праціўнік «[[Хрысьціянства|назарэйскай гарэзіі]]» і актыўны ганіцель маладой царквы, Павал пасьля сустрэчы з паўстаўшым з памерлых Ісусам Хрыстом на шляху ў [[Дамаск]] стаў адданым і пладатворным служкам Эвангельля. Павал атрымаў даручэньне самога Пана несьці Радасную вестку паганцам, і ён пачынае свае місіянэрскія вандроўкі. Разам са сваімі спутнікамі ён абыходзіць усю [[Малая Азія|Малую Азію]], потым даходзіць да [[Эўропа|Эўропы]], засноўваючы цэрквы ў [[Македонія (рымская правінцыя)|Македоніі]] й Грэцыі. Да 20 разьдзелу голас хрысьціянскіх прапаведнікаў гучаў па ўсяму [[Міжземнамор’е|Міжземнамор’ю]], распаўсюджваючыся ўсё надалей углыб Рымскай імпэрыі. Падчас паломніцтва ў Ерусалім Павал быў арыштаваны й пасьля некалькіх гадоў няволі ў [[Кейсарыя|Кесарыі]] яго адпраўляюць у Рым на суд імпэратара. Але знаходзячыся ў Рыме ў чаканьні суда пад хатнім арыштам Павал таксама прапаведвае пра ўкрыжаванага й паўстаўшага з памерлых Ісуса Хрыста. Гэтак у твары Паўла Эвангельле дасягае сталіцы цывілізацыі — [[Рым]]у.
 
== Структура ==
Кніга падзелена на 28 разьдзелаў. Яна пачынаецца, гэтак жа як і [[Эвангельле паводле Лукі]], кароткім пралёгам да невядомага верніка Тэафіла. Пасьля структурна кнігу можна падзяліць два дзьве часткі. У першай частцы (разьдзелы 1—12) апавядаецца пра дзейнасьць Пятра, другая (разьдзелы 13—28) прысьвечана пераважна дзейнасьці Паўла. Лука расказвае пра тое, як хрысьціянства пасьлядоўна пашыралася ад [[Ерусалім]]а па [[Юдэя|Юдэі]] й [[Галілея|Галілеі]], а потым і [[Самарыя|Самарыі]]. У сьлед за гэтым Радасная вестка пашыраецца й за межы [[Палестына|Палестыны]]. Своеасаблівым цэнтрам хрысьціянства становіцца [[Антыёхія Сырыйская]], дзе паводле сьведчаньня Лукі новая рэлігія й атрымала цяперашняе імя — хрысьціянства. Ад гэтуль місіянэры накіроўваюцца ў тры місіянэрскія вандроўкі: спачатку ў Малую Азію, потым у Эўропу. Новымі хрысьціянскімі цэнтрамі становяцца [[Карынт]] і [[Эфэс]]. Чацьвёртай місіянэрскай вандроўкай, якую Павал ажыцьцяўляе ў няволі, стаў шлях у Рым. Эвангельле дасягае апагея свайга распаўсюджваньня.
 
=== Кароткі плян ===