Царкоўнаславянская мова: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Радок 31:
== Пісьмовасьць ==
[[Файл:Csl-luke20.png|міні|248пкс|Прыклад царкоўнаславянскага друкаванага тэксту.]]
У пісьмовасьці царкоўнаславянскае мовы выкарыстоўваецца [[кірыліца]]. Царкоўнаславянскі альфабэт зьмяшчае каля сарака літараў, некаторыя зь якіх прадстаўленыя больш чым адным варыянтам напісаньня (нявызначанасьць з колькасьцю літараў зьвязаная ззь неадназначнасьцю мяжы між рознымі літарамі ды рознымі варыянтамі адной літары). Ужываюцца шматлікія [[дыякрытычныя знакі|надрадковыя знакі]] (тры віды націску, прыдыханьня, тры спалучэньні прыдыханьня з націскам, ярок, кендэма, кароткая, простае тытла, разнастайныя літарныя тытлы).
 
[[Знакі прыпынку]] маюць шэраг адрозьненьняў: напрыклад, замест [[пытальнік]]а выкарыстоўваецца [[кропка з коскай]], замест кропкі з коскай — [[дзьвюхкроп’е (знак прыпынку)|дзьвюхкроп’е]].
Радок 37:
Адрозьніваюцца вялікія й маленькія літары, ужываньне якіх можа прытрымлівацца старажытнай сыстэмы, паводле якой зь вялікае літары пісалася пераважна першае слова ў [[абзац]]ы.
 
[[Граматыка]] ды [[артаграфія]] царкоўнаславянскае мовы досыць строгія й аднастайныя, хоць у шэрагу выпадкаў магчымыя варыянты напісаньня, колькасьць якіх зь сярэдзіны [[17 стагодзьдзе|XVII стагодзьдзя]] няўхільна зьмяншаецца. Выпрацоўка кадыфікаваных граматычных нормаў адбывалася пад уплывам падручнікаў граматыкі [[грэцкая мова|грэцкае мовы]] ды [[лаціна|лаціны]]<ref> Кузьминова Е. А. Экзегеза грамматики Юго-Западной Руси конца XVI—XVII в. //[[Древняя Русь. Вопросы медиевистики]]. 2000. № 1. С. 65-70.</ref>. Усеабдымнага збору правілаў для царкоўнаславянскае мовы не існуе. Практычна адзіным даступным даведнікам зьяўляецца «Грамматика церковно-славянскаго языка» (ераманах Аліпі, упершыню выдадзеная ў [[1964]] годзе ў [[Джорданвіл]]е, штат [[Нью-Ёрк (штат)|Нью-Ёрк]], [[ЗША]]). Існуюць навучальныя слоўнікі.
 
За сёньняшнім часам сустракаюцца тэксты (напрыклад, малітвасловы), надрукаваныя сучасным [[грамадзянскі шрыфт|грамадзянскім шрыфтам]], ва ўніятаў (асабліва ў закарпацкіх ды прэшаўскіх русінаў) для запісу царкоўнаславянскіх тэкстаў выкарыстоўваецца таксама [[лацінскі альфабэт]].