Сьцяна плачу: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д Typo fixing using AWB
Радок 1:
[[Файл:Westernwall2.jpg|міні|270пкс|Сьцяна плачу]]
'''Сьцяна плачу''' ({{мова-he|הַכֹּתֶל הַמַּעֲרָבִי}}, {{мова-ar|حائط البراق}}) — выбітнае месца, якое знаходзіцца ў Старым горадзе [[Ерусалім]]а ля падножжа заходняга боку [[Храмавая гара|Храмавай гары]]. Гэта рэшткі старажытнай сьцяны, якая атачала двор габрэйскага [[Ерусалімскі храм|Храма]], і, магчыма, самае сьвятое месца прызнанае габрэямі за межамі Храмавай гары. Крыху больш за палову сьцяны, разьмешчана ніжэй ўзроўнюузроўню вуліцы й адносіцца да канца пэрыяду Другога Храму, па агульным меркаваньні, гэтая частка была пабудавана каля [[19 да н. э.|19 году да н. э.]] [[Ірад Вялікі|Ірадам Вялікім]], але нядаўнія раскопкі сьведчаць аб тым, што працы не былі завершаны да канца жыцьця Ірада. Астатнія пласты былі дададзеныя пачынаючы з [[VII стагодзьдзе|VII стагодзьдзя]].
 
Сьцяна зьяўляецца месцам габрэйскага паломніцтва на працягу стагодзьдзяў; самыя раньнія згадкі прывязаныя да месца ўзыходзяць да [[IV стагодзьдзе|IV стагодзьдзя]]. Зь сярэдзіны [[XIX стагодзьдзе|XIX стагодзьдзя]], розныя габрэі спрабавалі набыць правы на сьцяну ці зямлю ў непасрэднай ад яе, але ў усе спробы былі няўдалымі. З узьнікненьнем [[сыянізм|сыянісцкага]] руху напачатку [[XX стагодзьдзе|XX стагодзьдзя]], сьцена стала крыніцай рознагалосьсяў паміж габрэйскай суполкай і мусульманскімі рэлігійнымі лідэрамі, якія былі занепакоеныя тым, што сьцяна была выкарыстаная для далейшых габрэйскіх нацыяналістычных прэтэнзіяў да Храмавай гары й у Ерусаліме. Успышкі гвалту ля падножжа сьцяны сталіся звычайнай зьявай, але ў [[1930]] годзе міжнародная камісія вызначыла правы мусульманаў і габрэяў у адносінах да сьцяны. Пасьля [[Арабска-ізраільскі канфлікт|арабска-ізраільскай вайны]] [[1948]] году сьцяна трапіла пад кантроль [[Арабска-ізраільскі канфлікт|Ярданіі]] й габрэі ня мелі доступ да сьцяны на працягу 19 гадоў, пакуль [[Ізраіль]] не захапіў Стары горад у [[1967]] годзе і праз тры дні не зруйнаваў бульдозэрамі суседні прылягалы стары [[Мараканскі квартал]]<ref> F. E. Peters (1984). Jerusalem. Princeton, New Jersey: Princeton University Press. pp. 357–359, 394–396.</ref>.
 
== Крыніцы ==