Пераклад Бібліі Гадлеўскага: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пачатак
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 00:06, 17 ліпеня 2013

Перакла́д Гадлеўскага — чатыры беларускамоўныя Эвангельлі й Апостальскія дзеі, выдадзеныя лацінкай у 1938 року ў перакладзе ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага.

Гадлеўскі скончыў пераклад яшчэ да 1930 року, аднак супрацьстаяньне каталіцкіх уладаў дазволіла выдаць ягоныя «Čatyry Ewanelii i Apostalskija Dziei» лацінкай толькі ў 1938. Перакладнік выкарыстоўваў уласьцівую для польскай мовы рэлігійную тэрміналёгію і карыстаўся польскай тапанімікай.

Гадлеўскі пачаў працу над перакладам і Старога Запавету, аднак загінуў падчас савецка-нямецкай вайны ад рук гестапа. Ягоную працу працягнуў Пётар Татарыновіч, выдаўшы ў 1954 у Рыме камэнтаваныя «Sviatuju Evaneliju i Apostolskija Dziei», а ў 1974 — «Listy Sviatych Apostalau». Аднак ягоны пераклад, зазнаўшы значны ўплыў выданьня Гадлеўскага, таксама моцна насычаны палянізмамі.

Бібліяграфія

  • Čatyry Evangelii i Apostalskija Dzei / Peralažyu i padau wyjasnienni ks. mhr Vincent Hadleuski. — Wilnia: 1939. — 417 с.
  • Нядзельныя Эвангеліі. — Другое выданьне без зьмен. — Лёндан: 1948.
  • Чатыры Эванэліі / Пераклад кс. В. Гадлеўскага. — Гродна: Гродзенская Рымска-Каталіцкая дыяцэзія, 1998. — 120 с.

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі