Адвечная песьня: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Вікікрыніцы FTW
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Радок 17:
Паэма напісаная пад уплывам народна-песеннай сымболікі і кніжных крыніцаў.<ref>Некаторыя купалазнаўцы лічаць — пад уплывам п’есы расейскага пісьменьніка Л. Андрэева «Жыцьцё чалавека».</ref> Паэма складаецца з 12 часткаў-праяваў, кожная зь якіх распачынаецца і заканчваецца аўтарскай рэмаркай.<ref name="enc"/>
 
Зьмест паэмы паглыблена—філязофскі, эпічна-сацыяльны аналіз жыцьцёвага лёсу Мужыка, які выступае як галоўны герой паэмы, [[Трагедыя|трагізму]] яго існаваньня ў тагачасным грамадзтве. Прынцып напісаньня паэмы — [[Рэалізм (літаратура)|рэалістычна]]—сымбалічны паказ чалавека як сацыяльнае істоты. Гэта твор пра спрадвечнае гора Мужыка, пра яго нялёгкую працу, сацыяльныя крыўды, жыцьцёвыя пакуты, якія з пакаленьня ў пакаленьне заставаліся яму наканаванымі. ПафасПатас паэмы — у балючай рэакцыі паэта на гістарычную несправядлівасьць, у асуджэньні сілаў, варожых працоўнаму чалавеку.<ref name="enc"/>
 
На працягу паэмы аўтар раскрывае жыцьцё Мужыка ад калыскі да труны. Паэма — твор высокага [[Трагедыя|трагедыйнага]] гучаньня. Чорныя сілы, што зьлятаюцца над толькі што народжаным Мужыком, прарочаць яму [[Трагедыя|трагедыю]]. Гэтае прароцтва спачатку як бы забываецца, але, як толькі жыцьцёвыя ілюзіі галоўнага героя разьвейваюцца, фарбы, тон і сымболіка ў паэме змрачнеюць. Кульмінацыя дзеяньня ў паэме двойчы трагічная, бо Мужык двойчы сыходзіць у магілу — і рэальна і сваім ценем.<ref name="enc"/>