Барталамей (апостал): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
→‎Паданьні: рАку, падстаноўка націска
Радок 37:
 
=== Сьмерць ===
Паводле паданьня, па падгавору паганскіх жрацоў брат армянскага цара Астыяг «''схапіў сьвятога апостала й у горадзе Альбане''»<ref name="рост"/> Барталамея раскрыжавалі ўніз галавой, але ён працягваў сваю пропаведзь, тады яго зьнялі з крыжа, зьнялі скуру, а затым абезгаловілі<ref>[http://days.pravoslavie.ru/Life/life1280.htm Апостол Варфоломей]</ref>. Вернікі ўзялі «''яго цела, галаву й скуру, паклалі іх у алавяную ракура́ку й пахавалі ў тым жа горадзе, Альбане, што ў Вялікай Армэніі''».
 
Існуюць разнастайныя вэрсіі па ідэнтыфікацыі гораду Альбаны (Альбанапаль, Урбанапаль):
Радок 45:
* паводле іншай вэрсіі, апостал Барталамей пахаваны на тэрыторыі іранскай правінцыі [[Заходні Азэрбайджан]], дзе ў [[14 стагодзьдзе|XIV стагодзьдзі]] на месцы меркаванага пахаваньня быў пабудаваны армянскі манастыр Сурб Барталамеас;
 
Каля [[410]] году мошчы Барталамея былі перанесеныя з Ахбака ў [[Мартыропаль]], а каля [[507]] году ў горад Дара ([[Мэсапатамія]]). Пры нашэсьці пэрсаў у [[574]] годзе, па паведамленьні Грыгорыя Турскага, ракура́ку з мошчамі кінулі ў мора й ён цудным чынам прыплыў да выспы Ліпары. Каля [[838]] году мошчы перанесьлі ў [[Бэнэвэнта]], дзе яны захоўваюцца ў наш час. З [[10 стагодзьдзе|X стагодзьдзя]] частка мошчаў апостала захоўваецца на высьпе Тыбэрына (Рым) у царкве [[Сан-Барталамеа]], прысьвечанай апосталу. Часьціцы мошчаў апостала Барталамея таксама захоўваюцца ў шэрагу [[Афон|афонскіх]] манастыроў, катэдральным саборы Сьвятых Жонак-міраносіц у Баку (перададзеная ў [[2003]] году Канстантынопальскім патрыярхам<ref>[http://www.sedmitza.ru/news/283547.html Константинопольский Патриарх передал православным Азербайджана часть мощей св. апостола Варфоломея {{ref-ru}}]</ref>) і іншых месцах.
 
== Крыніцы й заўвагі ==