Барталамей (апостал): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — ru:Апостол Варфоломей#cite note-.D0.9F.D0.AD-1
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Радок 32:
 
Эвангеліст паведамляе, што Барталамей быў родам з Каны Галілейскай (Ян.21:2). Як відаць, ён быў сваяком ці блізкім сябрам апостала Піліпа, паколькі менавіта Піліп прывёў Барталамея да Ісуса, і ў сьпісах апосталаў яны згадваюцца побач. У сцэне пакліканьня Нафанаіла-Барталамея ён прамаўляе знакамітую фразу «''З Назарэта ці ж можа быць што добрае?''». Ісус, пабачыўшы яго, кажа пра яго «''Вось, сапраўдны Ізраільцянін, у якім няма зламыснасьці''». Больш пэўных зьвестак Сьвятое Пісаньне пра Барталамея не дае, большая частка ягонага жыцьцяпісу вядомая па [[апокрыф|апакрыфічных]] крыніцах.
 
== Паданьні ==
 
Паводле паданьня Барталамей разам зь Піліпам прапаведаваў у гарадах [[Малая Азія|Малой Азіі]], асабліва ў сувязі зь імем апостала Барталамея згадваюць горад [[Ерапаліс]]. Традыцыя паведамляе таксама пра яго паездку ў [[Індыя|Індыю]] й пропаведзі ў [[Армэнія|Армэніі]], дзе на Арташацкім узгорку ён сустрэўся з апосталам [[Юда Тадэй (апостал)|Юдам Тадэем]] (армянская царква шануе іх, як сваіх заснавальнікаў). [[Еўсевій Кесарыйскі]] паведамляе, што ў Індыі Барталамей пакінуў заснаванай ім абшчыне Эвангельле паводле Мацьвея на габрэйскай мове, якое было знойдзена філёзафам [[Пантэн|Пантенам]], выкладчыкам [[Александрыйская школа|Александрыйскай школы]].<ref>[[Еўсевій Кесарыйскі]]. Царкоўная гісторыя. V, 10</ref>
 
== Крыніцы й заўвагі ==