Кніга Лічбаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — https://ru.wikipedia.org/wiki/Книга_Чисел?oldid=54091008
 
Радок 3:
 
== Паходжаньне ==
Аповеды кнігі Лічбаў пра перапісы суадносяцца з аналягічнымі эпіграфычнымі знаходкамі з Мары (XVIII—XVII стагодзьдзі да н. э.), у якіх, як і ў кнізе Лічбаў, перапісы насельніцтва зьвязаныя з воінскай павіннасьцю і разьмеркаваньнм зямлі, прычым тэрміны марыйскіх дакумэнтаў (''сабам'', ''пакаду'') адпавядаюць біблійным тэрмінам (''цава'' і ''пакад''). Апавядальны матэрыял кнігі варта таксама параўноўваць з палітычным становішчам у XIII стагодзьдзі да н. э., калі шматлікія дзяржавы рэгіёну былі васаламі мідыянітаў, якія кантралявалі палітыку гэтых дзяржаваў. Гэты факт тлумачыць, чаму набліжэньне ваяўнічых ізраільцянаў турбавала ня толькі маавіцянаў, але і мідыяніцскіх «старэйшынаў»<ref>Лч. 22:2—4</ref>. Пэўна, пяцёра знакамітых мідыянітаў, забітых на тэрыторыі амарэйскага цара Сыхона<ref>Нав. 13:21</ref>, былі мідыяніцкімі эмісарамі ў Хешбоне. Мідыяніцкія прадстаўнікі суправаджалі маавіцкіх паслоў, што зьвярнуліся да Балаама па дапамогу ў дзеяньнях супраць ізраільцянаў<ref>Лч. 22:7</ref>. Магчыма, што менавіта мідыяніты былі завадатарамі дэмаралізацыі ізраільцянаў<ref>Лч. 25:6—9}}, 14-16</ref>, паколькі Бог загадаў Майсею варагаваць зь імі, а не з маавіцянамі<ref>Лч. 25:17—18}}</ref>, і гэты наказ быў выкананы (разьдзел 31). У I тыс. да н. э. мідыяніты практычна зьніклі з поля зроку ізраільцянаў.
 
== Крыніцы ==