Дванаццаць апосталаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д выдаленая Катэгорыя:Асобы з дапамогай HotCat
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 2:
'''Дванаццаць апосталаў''' — дванаццаць бліжэйшых вучняў і пасьлядоўнікаў [[Ісус Хрыстос|Ісуса Хрыста]], якія суправаджалі Хрыста падчас Яго зямной дзейнасьці й якія сталі пачынальнікамі [[Хрысьціянства|хрысьціянскай царквы]]. Згодна Эвангельлям Ісус абраў Дванаццаць апосталаў, якія дапамагалі Яму ў служэньні, а пасьля [[Уваскрэсеньне Ісуса Хрыста|свайго ўваскрэсеньня]] паслаў адзінаццаць зь іх (за мінусам [[Юда Іскарыёт|Юды Іскарыёта]]) зь [[Вялікае паручэньне|Вялікім Паручэньнем]] для распаўсюджваньня Свайго вучэньня ўсім народам. Паводле [[Праваслаўе|ўсходне-хрысьціянскай]] традыцыі згодна з [[Эвангельле паводле Лукі|Эвангельлем ад Лукі]] ў Хрыста было таксама [[семдзесят апосталаў]].
 
[[Апосталы|Апостал]] [[Павал (апостал)|Павал]] (ён жа ''Саул з Тарса''), ня быў з дванаццаці або сямідзесяці, але пасьля звароту ў хрысьціянства стаў называцца «''апосталам язычнікаў''» (Рым. 11:13) і сьцьвярджаў, што атрымаў ад ўваскрэслага Ісуса Вялікае Даручэньне, гэтак жа як і адзінаццаць. Павал не адносіў свой тытул апостала да дванаццаці, спасылаючыся на тое, што ён не варты гэтага тытулу, таму што гнаў царкву.
 
Раньні пэрыяд хрысьціянства ў жыцьці апосталаў называецца [[Апостальскае стагодзьдзе|Апостальскім стагодзьдзем]]. Дванаццаць апосталаў часта называюць дванаццацьцю вучнямі.