Юда Тадэй: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д Liashko перанёс старонку Апостал Юда Тадэй у Юда Тадэй (апостал)
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д Typo fixing using AWB
Радок 1:
[[Файл:Georges de La Tour 052.jpg|міні|200пкс|Юда Тадэвуш]]
 
'''Сьвяты Юда Тадэвуш''' (Юда паходзіць з [[іўрыт|габрэйскага]] ''jehuda'' - варты пашаны). Гэтае імя было пэўны час дужа пашыраным у [[Габрэі|габрэяў]], менавіта ў зьвязку з тым, двое [[Апостал|Апосталаў]]аў называліся гэтак. Згадкі пра Юду Тадэвуша льга напаткаць у [[Эвангельле|Эвангельлях]] (гл. Ян 14, 22; Мц 10, 3; Мк 3, 18).
 
Сьвяты зьяўляўся сваяком [[Езус Хрыстус|Езуса Хрыстуса]], яму належыць аўтарства адной зьз кнігаў [[Новы Запавет|Новага Запавету]] — Пасланьне сьвятога Апостала Юды. Гэтая праца ў найпераканаўчы спосаб сьведчыць пра ягоную сьціпласьць, бо тутака Апостал ніякім чынам не зазначае пра ўласную роднасьць з Панам Езусам.
 
Сьвяты Юда Тадэвуш ведаў, што ягонае наканаваньне — абвяшчаць па сьвеце [[Дабравесьце|Добрую Навіну]] аж да астатніх хвілін зямнога жыцьця. Па [[Таемная вячэра|Апошняй Вячэры]] ён вырушыў у апостальскае падарожжа. Сьпярша сьв. Юда Тадэвуш накіраваўся ў [[Мэсапатамія|Мэзапатамію]], пасьля ў [[Пэрсія|Пэрсіі]] ён напаткаў [[Сьвяты Сымон|сьв. Сымона]], і ад тых часоў Апосталы ўдваіх абвяшчалі Веру ў Хрыста ў [[Лібія|Лібіі]] ды Пэрсіі. Урэшце, іхная чыннасьць далася ў знакі паганцам. Сьв. Юда й сьв. Сымон мелі пакутніцкі скон: іх забілі кіямі.