Сергій Радакоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
катэгорыя
катэгорыі
Радок 1:
'''[[Сергій Радакоўскі]]''' ({{Мовамова-ru|Сергий Родаковский}}) — протаіярэй, настаяцель Сьвята-Троіцкай царквы в.ў вёсцы Таль Любаньскага раёна, адзін з [[Навамучанікі Беларускія|23 сьвяшчэннамучанікаў Менскіх]].
 
Сергій Радакоўскі нарадзіўся ў [[1882]] годзе ў горадзе [[Жыткавічы]] [[Менская вобласьць|Менскай губерні]] ў сям'і псаломшчыка. У 1904 годзе пасьля пасьпяховага заканчэньня [[Менская Духоўная Сэмінарыя|Менскай Духоўнай Сэмінарыі]], быў пасьвечаны ва іярэі й прызначаны настаяцелям царквы Ўсьпеньня Божай Маці вёскі Лаврышева Наваградскага павета Менскай губерні, дзе праслужыў дзесяць гадоў. Падчас Першай Сусьветнай вайны ён служыў сьвятаром санітарнага цягніка, а ў [[1916]]-[[1917]] гадах праходзіў паслухмянства палкавога сьвятара.
 
Пасьля рэвалюцыі бацюшка ўзначаліў прыход у вёсцы [[Таль]] Бабруйскага павета Менскай губернігубэрні. У [[1930]] годзе бацюшкабацюшку Сергія арыштавалі за няплату надмерна высокага падаходнага падатку, які патрабавалася выплачваць за служэньне ў цэрквыцэркве. Яго адправілі на прымусовыя працы па нарыхтоўцы. У адмысловую віну бацюшку залічылі яго пытаньне: «Чаму савецкая ўлада не накладвае нормаў па нарыхтоўцы на рабінаў, а ўсё на сьвятароў?»
 
Вярнуўшыся ў сваю вёску праз шэсьць месяцаў, бацюшка працягнуў служэньне ў храме. У яго канфіскавалі хату й ён зь сям'ёй бадзяўся па суседзях. У сакавіку 1933 годагоду бацюшку Сергія зноў арыштавалі й [[21 красавіка]] [[1933]] годзе прысудзілі да растрэлу. Прысуд быў прыведзены ў выкананьне.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
Радок 11:
 
[[Катэгорыя:Праваслаўныя сьвятыя]]
[[Катэгорыя:Навамучанікі Беларускія]]
[[Катэгорыя:Якія нарадзіліся ў Жыткавічах]]