Арыстотэль: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 151 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q868 (translate me)
Радок 14:
 
== Навуковая спадчына ==
Творы Арыстотэля былі вядомыя на [[Русь|Русі]], ў [[14 стагодзьдзе|14]]—[[15 стагодзьдзе|15]] стст. распаўсюджваліся зборнікі, што ўключалі ўрыўкі яго твораў. У [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікім Княстве Літоўскім]] цікавасьць старабеларускай грамадзкай думкі да ідэй Арыстотэля ўзрасла ў эпоху [[Адраджэньне|Адраджэньня]]. Глыбока ведаў яго творы [[ФрынцыскФранцыск Скарына]], які пісаў пра неабходнасьць злучэньня «Саламонавай і Арыстотэлевай мудрасьці». Ва ўмовах рэфармацыйнага руху прадстаўнікі прагрэсіўнай грамадзкай думкі ВКЛ асаблівае значэньне надавалі сацыяльна-палітычным і эстэтычным дактрынам Арыстотэля ([[Сымон Будны]], [[Лаўрэнці Зізаній]], [[АндрэяАндрэй Волян]] і інш.). У [[1568]] [[Ян Ліцыній Намыслоўскі]] выдаў «Дапаможнік для авалоданьня вучэньнем Арыстотэля». Элементы філязофіі Арыстотэля вывучаліся ў брацкіх школах. У [[17 стагодзьдзе|17]]—[[18 стагодзьдзе|18]] стст. у навучальных установах ВКЛ вучэньне Арыстотэля трактавалася ў духу рэлігійна-каталіцкай артадоксіі; у той жа час значна ўзрасла цікавасьць да яго прыродазнаўчых канцэпцый. Эклектыкі імкнуліся злучыць ідэі Арыстотэля з новай навукай. Але ў канцы 18 ст. адбыўся адыход навуковай думкі ад схаластызаванага арыстотэлізму.
 
Творы Арыстотэля перакладаў арабскі філёзаф і лекар, прадстаўнік арабскага арыстатэлізму [[Авэроэс]].