Розьніца паміж вэрсіямі «Удзельнік:Jauhienij/Чарнавік»

д
 
=== Горкі ===
У верасьні [[1908]] пераехаў у [[Горкі]]<ref>Дасаева Т.М. Летапіс жыцця і творчасці Максім Гарэцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — С. 7. — 87 с.</ref>, дзе ўвосень [[1909]] году, грунтоўна папоўніўшы свае веды ў прыватнага рэпэтытара А. Крэера, М. Гарэцкі паступіў у [[Горацкае каморніцка-агранамічнае вучылішча]] на казённы кошт. Амаль цэлы год, яшчэ да паступленьня ў вучылiшча, жыў у Горках на вулiцы Зялёнай<ref name=arch1>{{артыкул|аўтар=Ліўшыц, У.|загаловак=Максім Гарэцкі. Старонкі жыцця.|арыгінал=|спасылка=http://www.arche.by/by/page/science/10511|аўтар выданьня=|выданьне=[[ARCHE Пачатак]]|тып=|месца=|выдавецтва=|год=2012|выпуск=|том=|нумар=|старонкі=|isbn=}}</ref> (пазьней — вулiца iмя 40-год Кастрычнiка, з 1993 — вуліца Максіма Гарэцкага)<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = 27 лютага 2013| url = http://novychas.com/kultura/virtualjnaja_vystava_hareckaha/| копія = | дата копіі = | загаловак = Віртуальная выстава Гарэцкага| фармат = | назва праекту = Новы Час| выдавец = | дата = 4 ліпеня 2013 | мова = | камэнтар = }}</ref>. Вядома, што на запыт дырэктара вучылiшча ад 25 чэрвеня 1909 году, горацкi павятовы спраўнiк пад грыфам «сакрэтна» паведамляе, што «...селянін Максім Іванавіч Гарэцкі за час пражываньня яго ў Горках зь верасьня 1908 году ні ў чым заганным не заўважаўся»<ref name=arch1/>.
 
Паводле ўспамінаў брата пісьменьніка, М. Гарэцкі жыў на стыпэндыю ў інтэрнаце, дзе «стварыў невялічкае вучнёўскае таварыства аматараў маладой беларускай літаратуры»<ref>М. Гарэцкі : Успаміны, артыкулы, дакументы. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. — С. 7. — 366 с.</ref> (выпісвалі «Нашу Ніву», захапляліся фальклёрам, «[[Тарас на Парнасе|Тарасам на Парнасе]]», творамі [[Францішак Багушэвіч|Ф. Багушэвіча]], [[Янка Лучына|Я. Лучыны]], [[Цётка|Цёткі]], [[Янка Купала|Я. Купалы]], [[Якуб Колас|Я. Коласа]], [[Зьмітрок Бядуля|З. Бядулі]]). Пазьней А. Сухі ўспамінаў будучага пісьменьніка: «Сярод нашага маладога гуртка я неяк адразу вылучыў Максiма па яго сур'ёзнасьцi ў кожнай справе i адносiнах да сяброў<ref>М. Гарэцкі : Успаміны, артыкулы, дакументы. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. — С. 63—65. — 366 с.</ref>.». М. Гарэцкі першым з удзельнікаў гуртка пачаў пiсаць па-беларуску карэспандэнцыi i малыя апавяданьнi з жыцьця магiлёўскiх сялян, адсылаючы iх у рэдакцыю «Нашай Нiвы»<ref name=arch1/>.
 
== Творчасьць ==
34 504

зьмены