Розьніца паміж вэрсіямі «Сяргей Дарожны»

599 байтаў дададзена ,  7 гадоў таму
д
дапаўненьне
д (Bot: Migrating 1 interwiki links, now provided by Wikidata on d:Q13134161)
д (дапаўненьне)
== Біяграфія ==
[[Файл:Uzvyšša1928.jpg|thumb|left|250пкс|Літаратурнае аб'яднаньне «Ўзвышша». Сяргей Дарожны стаіць другі зьлева.]]
Нарадзіўся ў [[Слонім]]е ў сям’і афіцэрапрапаршчыка царскай арміі, пазьней — паплечніка [[Станіслаў Булак-Балаховіч|Станіслава Булак-Балаховіча]]. У часе [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] сям’я была ў бежанстве ў [[Варонеж]]ы. Паміж [[1919]] і [[1920]] вярнуўся ў вёску [[Ляскавічы (Петрыкаўскі раён)|Ляскавічы]] [[Петрыкаўскі раён|Петрыкаўскага раёну]]. Праз жабрацкае становішча, у [[1921]] маці Сяргей Дарожнага аформіла яго разам зь сёстрамі Марыяй і Надзеяй у Мазырскі дзіцячы дом<ref name=cyrhyn/>. Увосень [[1924]] паступіў у Менскі пэдагагічны тэхнікум, з трэцяга курса перавёўся на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленьне пэдагагічнага факультэту [[БДУ|Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту]], які скончыў у [[1930]] (у часе вучобы быў выключаны «за сокрытие социального происхождения» свайго бацькі, але здолеў аднавіцца). У [[1926]] разам зь іншымі літаратарымі падпісаў ліст у абарону [[Сяргей Ясенін|Сяргея Ясеніна]]<ref>{{Спасылка | аўтар = [[Людміла Рублеўская|Людміла Рублевская]]| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://sb.by/post/85278/| загаловак = «Адзiн, як месяц...»| фармат = | назва праекту = | выдавец = Комсомольская правда в Белоруссии| дата = 14 студзеня 2012 | мова = | камэнтар = }}</ref>. Быў сябрам літаратурных аб’яднаньняў «[[Маладняк (літаратурнае аб’яднаньне)|Маладняк]]» ([[1926]]—[[1927]]), «[[Узвышша (літаратурнае аб’яднаньне)|Узвышша]]» (з [[1928]]). Уваходзіў у нефармальнае згуртаваньне [[Таварыства аматараў выпіць і закусіць|ТАВІЗ]]<ref>{{артыкул|аўтар=Юрэвіч, Л.|загаловак=Тавізаўцы. Пра лёсы ўдзельнікаў аднаго літаратурнага аб'яднаньня|арыгінал=|спасылка=|аўтар выданьня=|выданьне=Роднае слова|тып=|месца=|выдавецтва=|год=1997|выпуск=|том=|нумар=11|старонкі=162|isbn=}}</ref>. Часта выступаў на вечарынах, удзельнічаў у выданьні сумесных зборнікаў. Каб глыбей пазнаёміцца з жыцьцём рабочых, паэт працаваў на шкляной гуце ў [[Барысаў|Барысаве]], адкуль прывозіў у сталіцу вершы<ref>{{артыкул|аўтар=Чыгрын, С.|загаловак=Наш каляндар. Сяргей Дарожны|арыгінал=|спасылка=|аўтар выданьня=|выданьне=Роднае слова|тып=|месца=М.|выдавецтва=|год=1994|выпуск=|том=|нумар=2|старонкі=41—42|isbn=}}</ref>.
 
Працаваў у рэдакцыях рэспубліканскіх газэт, стыльрэдактарам часопіса «Работніца і сялянка Беларусі» і з [[1933]] (разам з [[Сяргей Ракіта|С. Ракітам]]) на радыё, адкуль быў звольнены за «сыстэматычнае працягваньне ў сваіх літаратурных перадачах нацдэмаўскіх установак да мікрафону, нарачытае змазваньне ролі партыі ў барацьбе з контрарэвалюцыйным нацдэмакратызмам, паклёп на палітыку партыі на вёсцы».
Сябар [[Саюз пісьменьнікаў БССР|Саюзу пісьменьнікаў БССР]] з [[1934]]. З прапановы [[Андрэй Александровіч|Андрэя Александровіча]] выключаны ў [[1935]]. Арыштаваны ГПУ СССР [[29 жніўня]] [[1936]] на кватэры ў Першым беларускім завулку 3-А (пры вобшуку былі канфіскаваныя творы Я. Лёсіка, М. Гарэцкага, У. Ігнатоўскага і кнігі на нямецкай мове). Асуджаны як «член антысавецкай нацдэмаўскай арганізацыі» на 8 гадоў пазбаўленьня волі<ref name=cyrhyn/>. Быў абвінавачаны ў падрыхтоўцы замаху на першага сакратара ЦК КП(б)Б [[Мікалай Гікала|Мікалая Гікалу]], пра якога зьбіраў матэрыялы для кнігі. Накіраваны на будаўніцтва Камсамольска-на-Амуры. Загінуў у Ніжне-Амурскім канцэнтрацыйным лягеры<ref name=mar1/>.
 
Па хадайніцтвухадайніцтве сястры Сяргея Дарожнага Надзеі Юшкевіч, быў рэабілітаваны прэзыдыюмам Вярхоўнага суда БССР 2[[9 сьнежня]] [[1957]] і ўзноўлены ў Саюзе пісьменьнікаў<ref name=cyrhyn>{{артыкул|аўтар=Чыгрын, С.|загаловак=Васільковы россып паэта|арыгінал=|спасылка=http://czasopis.pl/czasopis/2009-03/art-20|аўтар выданьня=|выданьне=[[Czasopis]]|тып=|месца=|выдавецтва=|год=2009|выпуск=|том=|нумар=03/09|старонкі=|isbn=}}</ref>.
 
== Успаміны ==
34 504

зьмены