Розьніца паміж вэрсіямі «Удзельнік:Jauhienij/Чарнавік»

няма апісаньня зьменаў
|Сайт =
}}
'''Максім Іванавіч Гарэцкі''' ([[18 лютага|6 (18) лютага]] [[1893]], в. Меншая (цяпер Малая) Багацькаўка, [[Амсьціслаўскі павет]], [[Магілёўская губэрня]] — [[10 лютага]] [[1938]], [[Вязьма]]) — [[беларус]]кі [[пісьменьнік]], пачынальнікадзін з пачынальнікаў сучаснай нацыянальнай прозы, гісторык і [[літаратуразнавец|тэарэтык літаратуры]], драматург, публіцыст, пэдагог, арганізатар літаратурнага руху, [[лексыкаграфія|лексыкограф]], [[перакладчык]], зьбіральнік і прапагандыст вуснай народнай творчасьці.
 
Пісьменьнік прыкметна пашырыў тэматычныя і жанрава-стылявыя межы беларускай прозы, трывала замацаваўшы ў ёй тып сюжэтна разгорнутага сацыяльна-псыхалягічнага апавяданьня<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя. У 4 т. Т. 1. 1901—1920 / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т. літ. імя. Я. Купалы. — 2-е выд. — Мн.: Беларуская навука, 2001. — С. 381—382. — 583 с.</ref>. М. Гарэцкі ўвёў у беларускую літаратуру новы тып героя — вясковага інтэлігента, які пачаў ўсьведамляць дваістасьць уласнага становішча як «прымака ў панстве» і «пасынка вёскі».
Першую адукацыю атрымаў ў школе граматы ў вёсцы Вялікая Багацькаўка ([[1901]]—[[1903]]). Потым пяць гадоў вучыўся ў с. Вольша Аршанскага павету, дзе, паводле словаў самога пісьменьніка, «была так званая «второклассная» царкоўна-прыходзкая настаўніцкая школа, а пры ёй — «образцовая» царкоўна-прыходзкая школа, якая рыхтавала вучняў для паступленьня ў школу настаўніцкую<ref name=buh6>Дз. Бугаёў. Арыгінальны мастак // Гарэцкі М. Выбраныя творы ў двух тамах. Т. 1. Апавяданні і драматычныя абразкі. Мн., «Маст. літ.», 1973. С. 6. — 514 с.</ref>. М. Гарэцкі быў вымушаны паўторна скончыць другую клясу, бо «добра чытаў, але правілы па расейскай мове і арытмэтыку дрэнна ведаў». Як сьведчыць яго брат [[Гаўрыла Гарэцкі|Г. Гарэцкі]]: «Максім вучыўся выдатна, многа чытаў, пад уплывам свайго настаўніка Кцітарава палюбіў [[Мастацкая літаратура|мастацкую літаратуру]], навучыўся сьпяваць і добра граць на [[скрыпка|скрыпцы]]»<ref name=buh6/>. Скончыўшы царкоўна-прыходзкую (1903—1905) і настаўніцкую (1905—1908) школы, Максім Гарэцкі атрымаў права вучыць грамаце вясковых дзяцей (праўда, працаваць па прафэсіі практычна ня мог — лічыўся яшчэ непаўналетнім).
 
=== Горкі ===
Увосень [[1909]] году, грунтоўна папоўніўшы свае веды ў прыватнага рэпэтытара, М. Гарэцкі паступіў у Горацкае каморніцка-агранамічнае вучылішча на казённы кошт, дзе займаўся чатыры гады.
У верасьні [[1908]] пераехаў у [[Горкі]]<ref>Дасаева Т.М. Летапіс жыцця і творчасці Максім Гарэцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — С. 7. — 87 с.</ref>, дзе ўвосень [[1909]] году, грунтоўна папоўніўшы свае веды ў прыватнага рэпэтытара А. Крэера, М. Гарэцкі паступіў у [[Горацкае каморніцка-агранамічнае вучылішча]] на казённы кошт. Амаль цэлы год, яшчэ да паступленьня ў вучылiшча, жыў у Горках на вулiцы Зялёнай<ref name=arch1>{{артыкул|аўтар=Ліўшыц, У.|загаловак=Максім Гарэцкі. Старонкі жыцця.|арыгінал=|спасылка=http://www.arche.by/by/page/science/10511|аўтар выданьня=|выданьне=[[ARCHE Пачатак]]|тып=|месца=|выдавецтва=|год=2012|выпуск=|том=|нумар=|старонкі=|isbn=}}</ref> (пазьней — вулiца iмя 40-год Кастрычнiка, з 1993 — вуліца Максіма Гарэцкага)<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = 27 лютага 2013| url = http://novychas.com/kultura/virtualjnaja_vystava_hareckaha/| копія = | дата копіі = | загаловак = Віртуальная выстава Гарэцкага| фармат = | назва праекту = Новы Час| выдавец = | дата = 4 ліпеня 2013 | мова = | камэнтар = }}</ref>. Вядома, што на запыт дырэктара вучылiшча ад 25 чэрвеня 1909 году, горацкi павятовы спраўнiк пад грыфам «сакрэтна» паведамляе, што «...селянін Максім Іванавіч Гарэцкі за час пражываньня яго ў Горках зь верасьня 1908 году ні ў чым заганным не заўважаўся»<ref name=arch1/>.
 
== Творчасьць ==
34 504

зьмены