Кацюбееў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 23:
Напрыканцы [[15 стагодзьдзе|XV ст.]] места перайшло пад кантроль [[Крымскае ханства|Крымскага ханства]], васала [[Асманская імпэрыя|Асманскай імпэрыі]]. Аднак у выніку ўнутраных канфліктаў у ханстве і, магчыма, праз набегі запароскіх казакаў Кацюбееў у другой палове [[16 стагодзьдзе|XVІ ст.]] прыйшоў у заняпад. Падобнае становішча места засьведчыў пасол караля польскага Марцін Бранеўскі ў [[1578]] року.
 
У [[17 стагодзьдзе|XVІІ ст.]] Качыбей зноў фігуруе ў марской картаграфіі. Гэтак на мапе Янсона (сяр. XVІІ ст.) ён значыцца пад назвай ''Koszubi'', на мапе Сансона ([[1660]]) і [[:uk:Генеральна карта України|Боплана]] (1648) і Сансона ([[1660]]) — як ''Koczubi'', Ван Келена ([[1699]]) — як ''Kaczubi'', Ёгана Гомана (кан. XVІІ — пач. XVІІІ стст.) — як ''Koisubi''. Таксама ён быў пазначаны на мапах Дэ Фэра ([[1714]]), Фішэра ([[1730]]), Дэ Ліля ([[1732]]) і Дэ Ваганді ([[1757]]).
 
У [[1765]] року турэцкія ўлады аднавілі старадаўні вялікалітоўскі замак, дабудаваўшы да яго высокую вежу зь ліхтаром ды некалькі складоў.<ref name="odesa1"/> Фартэцыя атрымала новую назву Эні-Дунья (Новы Сьвет), у ёй разьмясьцілася невялікая турэцкая залога. У пазьнейшы час у Качыбеі існаваў цывільны і вайсковы порт ды [[кавярня]], у якой мясцовае насельніцтва абмяркоўвала апошнія навіны.