Удзельнік:Jauhienij/Чарнавік: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Радок 43:
Як адзначыў акадэмік [[Яўхім Карскі|Я. Карскі]], творы Максіма Гарцэкага «адразу зьвярнулі на яго ўвагу сваім самабытным стылем, асаблівым складам пры паказе чалавечай душы і мясцовымі магілёўскімі асаблівасьцямі ў мове»<ref name=buh6/>.
 
Беларускі пісьменьнік [[Міхась Стральцоў|М. Стральцоў]] у артыкуле «Чалавек з Малой Багацькаўкі» адзначаў, што: «Проза Гарэцкага ня ведае шырокай, разгалінаванай фразы са складанай сыстэмай кіраваньня, падпарадкаваньня, сузалежнасьці... Фраза Гарэцкага эканомная, бо перадае найперш рух, яна дзеяслоўная, калі можна так сказаць... Строгасьць, дынамізм, падкрэсьленая функцыянальнасьць сынтаксісу — характэрныя адзнакі фразы Гарэцкага. У ёй няма сырамяціцы, ня месца тут ні пустазвонству, ні сюсюканьню<ref>Стральцоў М. Выбранае: Проза, паэзія, эсэ. / [Прадм. А. Адамовіча]. — Мн.: Маст. литліт., 1987. — С. 484. — 607 с.</ref>.»
 
[[Кузьма Чорны|К. Чорны]] ў артыкуле «Небеларуская мова ў беларускай літаратуры» (Узвышша, 1928, № 5) ставіў у прыклад мову Міхалкі-маскоўца з драматычнай аповесьці М. Гарэцкага «Антон» як узор стылізацыя мастацкай мовы пад жаргонную гаворку<ref>Чорны К. Збор твораў у васьмі тамах. Том восьмы. Публіцыстыка, крытычныя артыкулы, дзённік, летапіс жыцця і творчасці, алфавітныя даведнікі твораў, паказчык імён. Мн., «Маст. літ.», 1975. — С. 83. — 616 с.</ref>.