Удзельнік:Jauhienij/Чарнавік: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 34:
 
Увосень [[1909]] году, грунтоўна папоўніўшы свае веды ў прыватнага рэпэтытара, М. Гарэцкі паступіў у Горацкае каморніцка-агранамічнае вучылішча на казённы кошт, дзе займаўся чатыры гады.
 
== Творчасьць ==
 
=== Ацэнкі ===
Яшчэ да выхаду сваёй першай кнігі «Рунь» М. Гарэцкі быў заўважаны як таленавіты і шматабяцальны празаік. У сваім артыкуле «За тры гады. Агляд беларускай краснай пісьменнасьці 1911—1913 гг.» [[Максім Багдановіч|М. Багдановіч]] даў станоўчую ацэнку творчасьці аўтара: «Шмат хто вялікія надзеі пакладае на маладога пісьменьніка Максіма Беларуса»<ref>Багдановіч М. Поўны збор твораў. У 3 т. Т. 2. Маст. проза, пераклады, літаратурныя артыкулы, рэцэнзіі і нататкі, чарнавыя накіды. — Мн:. Навука і тэхніка, 1993. — С. 228. — 600 с.</ref> (у 1913 г. «Наша Ніва» пасьпела надрукаваць сем апавяданьняў аўтара). Праз два гады ў артыкуле «Белорусское возрождение» («Украинская жизнь», 1915, №1—2) М. Багдановіч ставіць М. Гарэцкага ў адзін шэраг зь людзьмі, якія ўжо тады займалі прыкметнае месца ў беларускай культуры: «Менавіта дзякуючы іх стойкасьці і самадданасьці беларускі рух, які знайшоў цяпер цьвёрдую апору ў шырокіх кадрах народнай інтэлігенцыі, вытрымаў увесь цяжар першых гадоў свайго існаваньня, набыў сваё цяперашняе ідэйнае аблічча і невялікімі, але глыбокімі, несьціральнымі літарамі ўрэзаў сваё імя на скрыжалях сусьветнага прагрэсу»<ref>Багдановіч М. Поўны збор твораў. У 3 т. Т. 2. Маст. проза, пераклады, літаратурныя артыкулы, рэцэнзіі і нататкі, чарнавыя накіды. — Мн:. Навука і тэхніка, 1993. — С. 283—284. — 600 с.</ref>.
 
=== Стыль і мова===
Як адзначыў акадэмік [[Яўхім Карскі|Я. Карскі]], творы Максіма Гарцэкага «адразу зьвярнулі на яго ўвагу сваім самабытным стылем, асаблівым складам пры паказе чалавечай душы і мясцовымі магілёўскімі асаблівасьцямі ў мове»<ref name=buh6/>.
 
Беларускі пісьменьнік [[Міхась Стральцоў|М. Стральцоў]] у артыкуле «Чалавек з Малой Багацькаўкі» адзначаў, што: «Проза Гарэцкага ня ведае шырокай, разгалінаванай фразы са складанай сыстэмай кіраваньня, падпарадкаваньня, сузалежнасьці... Фраза Гарэцкага эканомная, бо перадае найперш рух, яна дзеяслоўная, калі можна так сказаць... Строгасьць, дынамізм, падкрэсьленая функцыянальнасьць сынтаксісу — характэрныя адзнакі фразы Гарэцкага. У ёй няма сырамяціцы, ня месца тут ні пустазвонству, ні сюсюканьню<ref>Стральцоў М. Выбранае: Проза, паэзія, эсэ. / [Прадм. А. Адамовіча]. — Мн.: Маст. лит., 1987. — С. 484. — 607 с.</ref>.»
 
[[Кузьма Чорны|К. Чорны]] ў артыкуле «Небеларуская мова ў беларускай літаратуры» (Узвышша, 1928, № 5) ставіў у прыклад мову Міхалкі-маскоўца з драматычнай аповесьці М. Гарэцкага «Антон» як узор стылізацыя мастацкай мовы пад жаргонную гаворку<ref>Чорны К. Збор твораў у васьмі тамах. Том восьмы. Публіцыстыка, крытычныя артыкулы, дзённік, летапіс жыцця і творчасці, алфавітныя даведнікі твораў, паказчык імён. Мн., «Маст. літ.», 1975. — С. 83. — 616 с.</ref>.
 
== Крыніцы ==