Удзельнік:Jauhienij/Чарнавік: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Радок 31:
 
=== Першая адукацыя ===
Першую адукацыю атрымаў ў школе граматы ў вёсцы Вялікая Багацькаўка ([[1901]]—[[1903]]). Потым пяць гадоў вучыўся ў с. Вольша Аршанскага павету, дзе, паводле словаў самога пісьменьніка, «была так званая «второклассная» царкоўна-прыходзкая настаўніцкая школа, а пры ёй — «образцовая» царкоўна-прыходзкая школа, якая рыхтавала вучняў для паступленьня ў школу настаўніцкую<ref name=buh6>Дз. Бугаёў. Арыгінальны мастак // Гарэцкі М. Выбраныя творы ў двух тамах. Т. 1. Апавяданні і драматычныя абразкі. Мн., «Маст. літ.», 1973. С. 6. — 514 с.</ref>. М. Гарэцкі быў вымушаны паўторна скончыць другую клясу, бо «добра чытаў, але правілы па расейскай мове і арытмэтыку дрэнна ведаў». Як сьведчыць яго брат [[Гаўрыла Гарэцкі|Г. Гарэцкі]]: «Максім вучыўся выдатна, многа чытаў, пад уплывам свайго настаўніка Кцітарава палюбіў [[Мастацкая літаратура|мастацкую літаратуру]], навучыўся сьпяваць і добра граць на [[скрыпка|скрыпцы]]»<ref name=buh6/>. Скончыўшы царкоўна-прыходзкую (1903—1905) і настаўніцкую (1905—1908) школы, Максім Гарэцкі атрымаў права быць настаўнікам — вучыць грамаце вясковых дзяцей (праўда, працаваць па прафэсіі практычна ня мог — лічыўся яшчэ непаўналетнім).
 
Увосень [[1909]] году, грунтоўна папоўніўшы свае веды ў прыватнага рэпэтытара, М. Гарэцкі паступіў у Горацкае каморніцка-агранамічнае вучылішча на казённы кошт, дзе займаўся чатыры гады.