Зборная Швайцарыі па футболе: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д стыль
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Радок 28:
Свой першы міжнародны матч зборная Швайцарыі згуляла ў [[1905]] годзе супраць [[зборная Францыі па футболе|зборнай Францыі]] й атрымала паразу ў ім зь лікам 0:1. Найвышэйшым посьпехам у ейнай гісторыі была заваёва срэбраных мэдалёў на [[Летнія Алімпійскія гульні 1924 году|Алімпіядзе 1924 году]] ў Парыжы й перамога ў юніёрскім (да 17 гадоў) чэмпіянаце сьвету 2002 году.
 
У перыядпэрыяд [[1930-я|1930]]—[[1960-я|1960-х]] гадоў у станаўленьні зборнай і ў швайцарскім футболе ў цэлым вызначальную ролю гуляў аўстрыйскі трэнэр [[Карл Рапан]], які вынайшаў тактычную схему ''verrou'' (правобраз будучыні [[катэначча]]) і кіраваў зборнай падчас фінальных розыгрышаў трох сусьветных чэмпіянатаў ([[Чэмпіянат сьвету па футболе 1934 году|1934]], [[Чэмпіянат сьвету па футболе 1938 году|1938]] і [[Чэмпіянат сьвету па футболе 1954 году|1954]]), апошні зь яких праходзіў у самой Швайцарыі. У [[1960-я|1960-х]] гадох у гісторыі зборнай Швайцарыі пачаўся пэрыяд няўдач, які працягваўся амаль 30 гадоў.
 
Толькі ў пачатку [[1990-я|1990-х]] гадоў ангельскаму трэнэру [[Рой Годжсан|Рою Годжсану]] атрымалася вярнуць Швайцарыю ў эліту сусьветнага футбола, вывеўшы яе ў фінальную частку [[чэмпіянат сьвету па футболе 1994 году|чэмпіянату сьвету 1994 году]] й [[чэмпіянат Эўропы па футболе 1996 году|чэмпіянат Эўропы 1996 году]]. Пад кіраўніцтвам [[Якаб Кун|Якаба Куна]], папярэдніка Гітцфэльда, каманда дасягала фінальнай стадыі [[чэмпіянат Эўропы па футболе 2004 году|чэмпіянату Эўропы 2004 году]] й [[Чэмпіянат сьвету па футболе 2006 году|чэмпіянату сьвету 2006 году]]; на апошнім сусьветным першынстве яна здолела выйсьці з групы і толькі ў 1/8 фіналу атрымала паразу ад [[зборная Ўкраіны па футболе|зборнай Украіны]] па выніках сэрыі пасьляматчавых пэнальці (0:0 у асноўны і дадатковы час). Швайцарыя выбыла са спаборніцтваў, не прапусьціўшы ніўводным матчы ніводнага мяча ў асноўны час, што ў гісторыі чэмпіянатаў сьвету здараецца ня гэтак часта.