Беларускі дзяржаўны музэй гісторыі Вялікай Айчыннай вайны: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Радок 40:
Галоўны архітэктар праекту (прафэсар [[Віктар Крамарэнка]], аўтар будынкаў [[Нацыянальная бібліятэка Беларусі|Нацыянальнай бібліятэкі]] й [[Менскі чыгуначны вакзал|Менскага чыгуначнага вакзалу]]).
 
Будынак («Архітэктурны салют Перамогі» — на яго праменьнях разьмесьцяцца скульптурныя рэльефы з упісанымі на іх імёнамі Герояў Савецкага Саюзу. Увечары архітэктурныя прамяні будуць запаўняцца лазэрнымі прамянямі. Вянчаць будынак будзе шкляны купал. Плошча будучага музэю - 15 тысяч м²) будзе ўзьведзены каля стэлы «[[Менск — горад-герой]]», побач будуць [[Плошча Герояў]] (яе ўпрыгожыць фантан з 170 струменяў, кожны зь якіх прысьвечана аднаму з населеных пунктаў Беларусі, вызваленых Чырвонай арміяй у гады вайны. Вада будзе падаць па схілу пагорка) і [[Парк Перамогі (Менск)|Парк Перамогі]].
 
Музэй будзе складацца з 4 прысьвечаных розным гадам вайны блёкаў. Вянчаць будынак павінен шкляны купал. Абсталюецца музэй шматмоўны [[аўдыёгід]]амі, плязьменнымі экранамі, якія дэманструюць фота -і кінахроніку. Інфакіёск будзе знаёміць зь лістамі з фронту.