Розьніца паміж вэрсіямі «Лявонці Тарасевіч»

д
Typo fixing, replaced: а У → а Ў, ддзя → дзьдзя, з Бе → зь Бе, форм → формаў using AWB
д (Typo fixing, replaced: а У → а Ў, ддзя → дзьдзя, з Бе → зь Бе, форм → формаў using AWB)
|Працы =
}}
'''Лявонцій Тарасевіч''' ([[1650]]? — [[1710]]?) — [[Беларусь|беларускі]], [[Летува|летувіскі]] і [[Украіна|ўкраінскі]] [[Графіка, мастацтва |графік]]; працаваў у тэхніцы [[медзярыт]]у (афорту).
 
== Біяграфічныя зьвесткі ==
Верагодна, брат [[Аляксандр Тарасевіч|Аляксандра Тарасевіча]], магчыма, як і брат, нарадзіўся ў [[Глуск]]у. Як мяркуюць, вучыўся ў [[Аўгсбург]]у, у гравёраў Кіліянаў.
 
Раньні пэрыяд творчасьці зьвязаны ззь Беларусьсю. У [[1680-я]] гады пераехаў на УкраінуЎкраіну. У [[1688]] запрошаны ў [[Масква|Маскву]].
 
== Творчасьць ==
 
[[Файл:Тарасевіч Рацыянальныя асновы.jpg|thumb|Франтысьпіс кнігі М. Буйноўскага «Рацыянальныя асновы выбару». 1688]]
Важны пэрыяд дзейнасьці Л. Тарасевіча зьвязаны з [[Віленская акадэмічная друкарня|Віленскай акадэмічнай]] і [[Супрасльская друкарня|Супрасьльскай друкарнямі]]. У выданьнях, выпушчаных тут, Л. Тарасевіч паўстае як вопытны майстар, які ня толькі выдатна валодае тэхнікай гравіраваньня, але мае бліскучыя якасьці мастака з тонкім густам, свабодна аперыруе складанымі і разнастайнымі кампазыцыйнымі, плястычнымі прыёмамі. Гэта бачна, напрыклад, па вырашэньні франтысьпіса і ілюстрацый у кнізе М. Буйноўскага «Рацыянальныя асновы выбару» ([[Вільня]], 1688).<ref name="Б. Лазука">Б. Лазука</ref>
 
Асабліва яскрава магчымасьці мастака адлюстраваліся ў стварэньні тытульнага ліста «Літургіёна, або Служэбніка» (Вільня, [[Супрасль]], 1692—95). Яго адрозьнівае бездакорнае адчуваньне прапарцыянальных суадносін паміж масамі выяўленчых формформаў і свабодным аб’ёмам аркуша, прызначаным для разьмяшчэньня тэкста. Плястыка аркуша вызначаецца выразнай вытанчанасьцю. На крыху высунутых уперад падножжах калён стаяць фігуры сьвятых [[Васіль Вялікі|Васіля Вялікага]] і [[Ян Златавуст|Яна Златавуста]]. Вышэй над імі паказаны [[анёлы]] і Сьвяты [[Георгі Дваяслоў]]. 3 пышнай дэкаратыўнай аздобай верхняй часткі аркуша перагукаецца вырашэньне кампазыцыі ўнізе, куды ўваходзяць [[картуш]] з гербам у сярэдзіне, прыгожая гірлянда зь лістоў, кветак і садавіны<ref> name="Б. Лазука<"/ref>.
 
[[Файл:Тарасевіч Партрэт Гасеўскага.jpg|thumb|Партрэт Б. Гасеўскага. 1690-ыя г.]]
Значнай і па-мастацку цікавай часткай спадчыны Лявонція Тарасевіча зьяўляюцца партрэтныя і гербавыя выявы. Яны друкаваліся на асобных аркушах ці ўключаліся ў кнігі, зьмяшчаліся на франтысьпісах, пераўтвараючыся ў своеасаблівыя ілюстрацыі. Напрыклад, у «Літургіёне, або Служэбніку» ёсьць партрэт [[Караль Радзівіл (1669-1719)|К. Радзівіла]]. Франтысьпісы шэрагу кніг упрыгожылі гербы буйных магнацкіх радоў: [[Агінскія|Агінскіх]], [[Браніцкія|Браніцкіх]], [[Сапегі|Сапегаў]], [[Бжастоўскія|Бжастоўскіх]]. У [[1690-я]] гг. мастак выгравіраваў партрэтныя выявы падстолія ашмянскага Георгія Зямлі і будучага епіскапа-суфрагана беларускага [[Багуслаў Гасеўскі|Багуслава Гасеўскага]]. Калі ў першым прыкладзе характарыстыка вобраза дапаўняецца сымбалічнымі ўвасабленьнямі «Ісьціны», «Разважнасьці», персаніфікацыяй «Славы», то ў другім вырашэньне менш складанае. Гэта пышны картуш з партрэтам Б. Гасеўскага. Яго, як і герб, трымаюць анёлы.<ref> name="Б. Лазука<"/ref>
 
== Глядзіце таксама ==
13 296

зьменаў