Анатоль Вялюгін: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Аўтазьмены пры дапамозе АВБ, replaced: ддзе → дзьдзе, нне → ньне, сць → сьць, Мінск → Менск (6), Менска → Менску (2), раёна → раёну using AWB
Няма апісаньня зьменаў
Радок 29:
 
== Біяграфічныя зьвесткі ==
Нарадзіўся ў сям’і фэльчара. У 1939—1940 гадах., будучы студэнтам літаратурнага факультэта [[Менскі педагагічны інстытут|Менскуга пэдагагічнага інстытуту]], працаваў у рэдакцыі газэты [[ЗьвяздаЗвязда (1917)|«Зьвязда»]]. Зь верасьня 1941 вучыўся ў Сьвярдлоўскім пэдагагічным інстытуце. У 1942 прызваны ў Чырвоную Армію, вучыўся ў Лугінскай авіяшколе, удзельнічаў у баях на Сталінградзкім фронце. У 1943 быў паранены, доўгі час знаходзіўся на лячэньні ў шпіталі. У 1945-46 г — літсупрацоўнік у газэце [[ЛіМ|«Літаратура і мастацтва»]]. У 1948 г. скончыў завочна Менскі пэдагагічны інстытут. Працаваў у прэсе, у 1946-84 г зь невялікімі перапынкамі працаваў рэдактарам аддзела паэзіі часопіса «Полымя». Член [[Саюз пісьменьнікаў СССР|Саюза пісьменьнікаў СССР]] з 1946.
 
== Творчасьць ==
Радок 38:
Па яго сцэнарыях пастаўлены мастацкі двухсерыйны тэлефільм «Рэха ў пушчы» (1977), мастацкі фільм «Глядзіце на траву» (1985) і 40 дакумэнтальных фільмаў: «Дарога без прывалу» (1964, з Р. Няхаем), «Балада пра маці» (1965), «Бацька Нёман» (1966), «Арліная крыніца» (1966), «Генэрал Пушча» (1967), «Белая вежа» (з С.Сплашновым, 1968), «Там, за ракой — Дзяржынава» (1968), «Агонь» (1969), «Таямніца Івянецкай пушчы» (1970), «Я — крэпасьць, вяду бой» (1972), «А зязюля кукавала» (1972), «Магілёў — дні і ночы мужнасьці» (1974), «Гарызонты дарог» (1977), «Навальнічная далеч памяці» (1985) і інш.
 
У перакладзе А. Вялюгіна на беларускую мову асобнымі выданьнямі выйшлі: [[М. Лермантаў]] «Каўкаскі палоньнік» і «Баярын ВоршаОрша» (паэмы, 1950), Ю. Тувім «Падарунак дзецям» (1956, з С. Дзяргаем), Э. Межэлайціс «Паэма братэрства» (з М. Калачынскім, 1958); кнігі для дзяцей П. Варанько «Хлопчык Памагай» (1958), Д. Белавус «Птушыныя галасы» (1960); паэмы М. Нагнібеда «Званы Хатыні» (1973) і «Матулям з Расон» (1979). Пераклаў паасобныя вершы У. Маякоўскага, А. Міцкевіча, У. Бранеўскага і інш. Склаў зборнікі «Мы іх не забудзем» (1949), «Крывёю сэрца» (1967).
 
== Узнагароды і прэміі ==