Анатоль Вялюгін: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 2 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3918567 (translate me)
Радок 1:
{{Пісьменьнік
'''Анато́ль Сьцяпа́навіч Вялю́гін''' ([[27 сьнежня]] [[1923]] — [[24 кастрычніка]] [[1994]]) — беларускі паэт, празаік, кінасцэнарыст, перакладчык.
| Імя = Анатоль Вялюгін
| Арыгінал імя = Анатоль Сьцяпанавіч Вялюгін
| Фота =
| Шырыня =
| Подпіс =
| Імя пры нараджэньні =
| Псэўданімы =
| Нарадзіўся = 27.12.1923
| Месца нараджэньня = в. Машканы [[Сенненскі раён|Сеньненскага раёна]] Мінскай вобл.
| Памёр = 24.10.1994
| Месца сьмерці = [[Мінск]]
| Грамадзянства =
| Род дзейнасьці = [[паэт]], празаік, кінасцэнарыст, [[перакладчык]]
| Гады актыўнасьці =
| Кірунак =
| Жанр =
| Дэбют =
| Прэміі =
{{{!}} style="background: transparent"
{{!}}{{Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы|1964}}{{!}}{{!}}{{Дзяржаўная прэмія БССР|1968}}
{{!}}}
| Узнагароды = {{{!}} style="background:transparent"
{{!}}{{Ордэн Айчыннай вайны I ступені}}{{!}}{{!}}{{Ордэн Знак Пашаны}}
{{!}}}
| Сайт =
}}
'''Анатоль Сьцяпанавіч Вялюгін''' ( [[27 сьнежня]] [[1923]] году, [[Машканы (вёска)|Машканы]], у [[Сеньненскі раён|Сеньненскім раёне]], [[Віцебская вобласць]] — [[24 кастрычніка]] [[1994]] году) — беларускі [[паэт]], [[празаік]], [[кінасцэнарыст]], [[перакладчык]]. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1969).
 
== Біяграфічныя зьвесткі ==
Нарадзіўся ў сям’і фэльчара. У 1939—1940 гадах., будучы студэнтам літаратурнага факультэта [[Мінскі педагагічны інстытут|Мінскага пэдагагічнага інстытута]], працаваў у рэдакцыі газэты [[Звязда (1917)|«Зьвязда»]]. Зь верасьня 1941 вучыўся ў Сьвярдлоўскім пэдагагічным інстытуце. У 1942 прызваны ў Чырвоную Армію, вучыўся ў Лугінскай авіяшколе, удзельнічаў у баях на Сталінградзкім фронце. У 1943 быў паранены, доўгі час знаходзіўся на лячэньні ў шпіталі. У 1945-46 г — літсупрацоўнік у газэце [[ЛіМ|«Літаратура і мастацтва»]]. У 1948 г. скончыў завочна Мінскі пэдагагічны інстытут. Працаваў у прэсе, у 1946-84 г зь невялікімі перапынкамі працаваў рэдактарам аддзела паэзіі часопіса «Полымя». Член [[Саюз пісьменнікаў СССР|Саюза пісьменьнікаў СССР]] з 1946.
 
== Творчасьць ==
Друкаваўся з 1934. Першы зборнік вершаў «Салют у Мінску» (1947). Актыўна выступаць зь вершамі пачаў з 1938. Лірыка А. Вялюгіна — дасягненьне беларускай паэзіі.<ref>М. Скобла (БелЭн. Т. 4. 1997)</ref> Яго творчасьці ўласьцівы яркая метафарычнасьць, асацыятыўная вобразнасьць, філігранная апрацоўка слова. У паэзіі А. Вялюгіна шчырае апяваньне роднай зямлі, пранікнёная споведзь паэта-франтавіка, які прайшоў суровыя выпрабаваньні ваеннага ліхалецьця, разнастайныя грамадзянскія і інтымныя пачуцьці сучасьніка: зборнікі «Негарэльская арка» (1949), «На подступах» (1952), «На зоры займае» (1958), «Насьцеж» (1960), «Адрас любві» (1964, выбранае), «Вершы і балады» (1969), «Верасовы ўзятак» (1974), «Песьня зялёнага дуба» (1989), «3 белага каменьня — сіняе пламеньне» (1993), патрыятычныя матывы («Прызнаньне ў любові»), пантэістычнае стаўленьне да прыроды («Сьпелы бор»). У жанры паэмы распрацоўваў гісторыка-рэвалюцыйную тэму («Бацька Дняпро», 1955, «Вецер з Волгі», 1963).
 
Аўтар паэтычных зборнікаў для дзяцей «Галубы» (1949), «Тры гудкі» (1951), «Рыбы нашых рэк» (1952), «Дзіцячы сад» (1954), «Вада і вуда» (1967).
 
Па яго сцэнарыях пастаўлены мастацкі двухсерыйны тэлефільм «Рэха ў пушчы» (1977), мастацкі фільм «Глядзіце на траву» (1985) і 40 дакумэнтальных фільмаў: «Дарога без прывалу» (1964, з Р. Няхаем), «Балада пра маці» (1965), «Бацька Нёман» (1966), «Арліная крыніца» (1966), «Генэрал Пушча» (1967), «Белая вежа» (з С.Сплашновым, 1968), «Там, за ракой — Дзяржынава» (1968), «Агонь» (1969), «Таямніца Івянецкай пушчы» (1970), «Я — крэпасьць, вяду бой» (1972), «А зязюля кукавала» (1972), «Магілёў — дні і ночы мужнасьці» (1974), «Гарызонты дарог» (1977), «Навальнічная далеч памяці» (1985) і інш.
 
У перакладзе А. Вялюгіна на беларускую мову асобнымі выданьнямі выйшлі: [[М. Лермантаў]] «Каўкаскі палоньнік» і «Баярын Орша» (паэмы, 1950), Ю. Тувім «Падарунак дзецям» (1956, з С. Дзяргаем), Э. Межэлайціс «Паэма братэрства» (з М. Калачынскім, 1958); кнігі для дзяцей П. Варанько «Хлопчык Памагай» (1958), Д. Белавус «Птушыныя галасы» (1960); паэмы М. Нагнібеда «Званы Хатыні» (1973) і «Матулям з Расон» (1979). Пераклаў паасобныя вершы У. Маякоўскага, А. Міцкевіча, У. Бранеўскага і інш. Склаў зборнікі «Мы іх не забудзем» (1949), «Крывёю сэрца» (1967).
 
== Узнагароды і прэміі ==
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, «Знак Пашаны» і мэдалямі. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1964) за паэму «Вецер з Волгі», Дзяржаўнай прэміі БССР (1968) за кінасцэнарый «Генэрал Пушча».
 
{{зноскі}}
 
== Бібліяграфія ==
* Выбраныя творы. Т. 1- 2. Мн., 1973
* Выбраныя творы. Т. 1- 2. Мн., 1984
* Заклён на скрутны вір. Мн., 1984
 
== Літаратура ==
* Беларускія пісьменьнікі: 1917—1990 / Уклад.: А. Гардзіцкі. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X
 
{{DEFAULTSORT:Вялюгін Анатоль}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Паэты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Сцэнарысты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты]]
[[Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі]]
[[Катэгорыя:Перакладчыкі з рускай мовы]]
[[Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову]]
 
== Біяграфія ==
Анатоль Вялюгін нарадзіўся ў вёсцы [[Машканы]] Сеньненскага раёну Віцебскай вобласьці.
 
== Вонкавыя спасылкі ==