Шкловыдзіманьне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Glassblowing?oldid=555384190
 
→‎Сучаснасьць: крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Glassblowing?oldid=555384190
Радок 20:
 
Для шкловыдзіманьня выкарыстоўваюцца тры [[печ]]кі. У першай знаходзіцца [[тыгель]] з расплаўленым шклом, другая выкарыстоўваецца дзеля паўторнага разагрэву кавалку падчас ягонай апрацоўкі. У трэцяй печы адбываецца павольнае ахаладжэньне шкла, якое ў залежнасьці ад памеру вырабу можа займаць ад гадзін да некалькіх дзён. Павольнае астываньне дазваляе пазьбегчы лопаньня шкла ад [[Напружаньне (мэханіка)|тэрмальнага напружаньня]].
 
Сьпярша ў вагні разаграваюць кончык [[Шкловыдзімальная трубка|шкловыдзімальнай трубкі]], якая пасьля пагружаецца ў распраўленае шкло. Шкло намотваецца на трубку, падобна як зьбіраюць чарпаком [[мёд]]. Пасьля гэтага шкло катаюць па пліце, якая традыцыйна ўяўляла сабою [[мармур]]овую пласьціну, а ў наш час найчасьцей ужываецца тоўстая [[Сталь|сталёвая]] бляха. Падчас гэтага працэсу, акрамя першапачатковага наданьня формы, на паверхні расплаўленага шкла фармуецца ахалоджаны слой. Пасьля праз трубку ўдзімаецца паветра, ствараючы балён; надалей шкляр можа набраць паверх атрыманае нарыхтоўкі дадатковую колькасьць шкла, калі патрэбна.
 
Калі балён стаў прыкладна патрэбнага аб’ёму, фармуецца дно вырабу. Пасьля расплаўленае шкло далучаецца да сталёвага ці жалезнага кію дзеля прыданьня формы і сканчэньня вярхушкі.
 
Афарбаваць выраб можна некалькімі спосабамі: маканьнем шкла ў каляровы парашок ці ў большыя кавалкі, называныя фрытамі. Складаныя формы са шматлікімі дэталямі ствараюцца з рознакаляровых трасьцінак і {{Не перакладзена|Мурына|мурынаў||murrine}} (палачкі, разрэзаныя ўпоперак).
 
== Мінуўшчына ==