Антыгабсбурскія паўстаньні ў Вугоршчыне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 13:
== Паўстаньне Бэтлена ==
{{Асноўны артыкул|Паўстаньне Бэтлена}}
Другое паўстаньне, узначаленае сяміградзкім князем [[Габрыэль Бэтлен|Габрыэлем Бэтленам]], мела па сутнасьці тую ж мэту, што і папярэдняе, бо Габсбургі не прытрымліваліся ўмоваў Венскага замірэньня. У жніўні [[1619]] Бэтлен уварваўся ва ўсходнюю Славаччыну, аблажыў Кошыцы і са сваімі прыхільнікамі дабіўся абвяшчэньня кіраўніком Вугоршчыны і ахоўнікам пратэстантаў. Ягоныя войскі, дапоўненыя турэцкімі аддзеламі, прарваліся ажно ў заходнюю Славаччыну, дзе захапілі [[Новэ Замкі]], [[Трнава|Трнаву]] і на некаторы час нават [[Браціслава|Браціславу]].
 
На сойме ў Браціславе (студзень [[1620]]) была створаная «канфэдэрацыя» з чэскімі дзяржавамі, а на наступным сойме ў [[Баньска Бістрыца|Баньскай Бістрыцы]] (жнівень 1620) фэўдалы прызналі Габрыэля Бэтлена вугорскім каралём. Па паразе чэскага паўстаньня [[Бітва на Белай Гары|на Белай гары]] ([[8 лістапада]] [[1620]]) адбыўся пералом і ў Бэтленавым паўстаньні. Падчас наступу ў 1621 року імпэратарскія войскі захапілі Браціславу, [[Нітра|Нітру]] й іншыя месты. Габрыэль Бэтлен пагадзіўся на замірэньне, падпісанае [[31 сьнежня]] 1621 ў [[Мікулаў|Мікулаве]]. Ён адмовіўся ад заваяваных тэрыторыяў і тытулу вугорскага караля. Вугорскім краям [[імпэратар]] пацьвердзіў правы і прывілеі, абяцаныя Венскім мірам.