Розьніца паміж вэрсіямі «Аляксандар Тарасевіч»

 
== Творчасьць ==
[[Файл:Дабравешчанне. (з кнігі Rosarium...), 1672-1677 гг..jpg|thumb|200пкс|зьлева|Дабравешчаньне. (з кнігі Rosarium...), 1672-1677 гг.]]
Найбольш раньнімі зь вядомых твораў А. Тарасевіча зьяўляюцца 40 медзярытаў да кнігі «Rosarium…», якія былі створаны, відаць, у [[Глуск]]у. Над гэтым цыклам мастак працаваў, верагодна з 1672 да 1677. Кніга выдавалася двойчы — у [[Аўгсбург]]у і [[Вільня|Вільні]]. 40 ілюстрацый дзеляцца на дзьве групы: каляндарны цыкл (12 медзярытаў, 6,3 х 9,7 см) і гравюры на эвангельскія сюжэты (27 медзярытаў, памеры ў большасьці — 16 х 13 см), якія па зьместу, стылю і манеры выкананьня між сабой адрозьніваюцца. Калі каляндарны цыкл блізкі да прац [[Пітэр Брэйгэль|П. Брэйгеля]] і выўначаецца асабістымі назіраньнямі народнага жыцьця, то ў ілюстрацыях на эвангельскі сюжэт адчуваецца веданьне рэнэсанснага і сучаснага мастаку заходнеэўрапейскага жывапісу і графікі.<ref name="В. Шматаў 1984"/>
 
5737

зьменаў