Розьніца паміж вэрсіямі «Аляксандар Тарасевіч»

няма апісаньня зьменаў
д (Аўтазьмены пры дапамозе АВБ, replaced: Казімір → Казімер (2), філасоф → філязоф (2), Павел → Павал, На Укра → Ва Ўкра, Аляксандр → using AWB)
'''Аляксандар Тарасевіч''' (у чарнецтве — ''АнтонійАнтоні''; аўтогр. ''Alexander Tarasowicz''; укр. ''{{lang-uk|Олександр Тарасевич''}}; каля 1650, {{МН|[[Глуск||}}]] — паміж 12.06 і 15.08 {{ДС|||[[1727}}]], {{МС|[[Кіеў||}}]]) — беларускі, літоўскілетувіскі і ўкраінскі графік; працаваў у тэхніцы [[медзярыт]]у (афорту).
 
== Біяграфія ==
Мяркуецца, што будучы гравёр нарадзіўся ў [[Глуск]]у (зараз у Магілёўскай вобл.вобласьці). Падставай служыць факт, што мастак у раньні пэрыяд творчасьці там працаваў, аб чым сьведчаць надпісы на гравюрах. Верагодна, брат [[ЛявонційЛявонці Тарасевіч|Лявонція Тарасевіча]].
 
Месцам атрыманьня мастацкай адукацыі дасьледчыкі лічаць нямецкі [[Аўгсбург]], дзе вучыўся ў гравёраў Кіліянаў. Аб гэтым яшчэ ў 1858 выказаў меркаваньне нямецкі мастацтвазнаўца Г. Наглер, адзначаючы падабенства графічнай манеры Тарасевіча да школы Кіліянаў, акрамя таго, у асабістай бібліятэцы майстра было шмат аўгсбурскіх выданьняў.<ref name="В. Шматаў 1984">В. Шматаў (1984)</ref>
Раньні пэрыяд творчасьці гравёра праходзіў у Глуску, што вынікае з подпісу майстра на тытуле кнігі «Rosarium et Officium B. Mariae Virginis…» («Малітвы і службы Маці Боскай Марыі…»): «Alexander Tarasowicz scuipsit anno 1672 w Hlusku» («Аляксандар Тарасовіч гравіраваў году 1672 у Глуску»).<ref name="В. Шматаў 1984"/> У 1680-я гады мастак пераехаў з Глуска ў [[Вільня|Вільню]], дзе супрацоўнічаў у друкарні Віленскай езуіцкай акадэміі.<ref>Б. Лазука (2007)</ref>
 
Каля 1688 г. Тарасевіч пакідае Беларусь і Літву і пераезджае ў [[Кіеў]], які толькі што адышоў да Маскоўскай дзяржавы. У [[Кіева-Пячэрская лаўра|Кіева-Пячэрскай лаўры]] ён прыняў чарнецтва і ўзяў новае імя Антоній. Ва Ўкраіне ён стаў пачынальнікам школы медзярыту, але ўласных гравюр стварыў усяго некалькі: партрэты палітычнага дзеяча Васілія Галіцына (1690), Мялеція Анціахійскага (1693), чарнігаўскага архіепіскапа Лазара Барановіча (1693). З 1705 году Антоній вядомы як намесьнік Сьвенскага манастыра (каля Бранска).
 
Закончыў А.Тарасевіч свой жыцьцевы шлях ігуменам Кіева-Пячэрскай лаўры. Пасьля яго сьмерці ва ўласнасьць Кіева-Пячэрскай лаўры перайшла бібліятэка, якую, відавочна, мастак прывёз з сабою ў Кіеў з Беларусі (рэестр бібліятэкі быў апублікаваны ў 1901).
 
== Творчасьць ==
Найбольш раньнімі зь вядомых твораў А. Тарасевіча зьяўляюцца 40 медзярытаў да кнігі «Rosarium…», якія былі створаны, відаць, у [[Глуск]]у. Над гэтым цыклам мастак працаваў, верагодна з 1672 да 1677. Кніга выдавалася двойчы — у [[Аўгсбург]]у і [[Вільня|Вільні]]. 40 ілюстрацый дзеляцца на дзьве групы: каляндарны цыкл (12 медзярытаў, 6,3 х 9,7 см) і гравюры на эвангельскія сюжэты (27 медзярытаў, памеры ў большасьці — 16 х 13 см), якія па зьместу, стылю і манеры выкананьня між сабой адрозьніваюцца. Калі каляндарны цыкл блізкі да прац [[П.Пітэр БрэйгельБрэйгэль|П. Брэйгеля]] і выўначаецца асабістымі назіраньнямі народнага жыцьця, то ў ілюстрацыях на эвангельскі сюжэт адчуваецца веданьне рэнэсанснага і сучаснага мастаку заходнеэўрапейскага жывапісу і графікі.<ref name="В. Шматаў 1984"/>
 
Кампазыцыя тытульнага ліста заснавана на матыве брамы. Але тут дамінуюць не архітэктурныя формы, а выяўленыя фігуры Маці Боскай, апосталаў, сьвятых, асобных біблейскіх пэрсанажаў і істот. Нягледзячы на даволі значную іх колькасьць, аркуш не выглядае перагружаным. Мастак дасягнуў гарманічнага суаднясеньня плянаў і прапорцый форм. Па краях брамы паказаны апосталы: зьлева (зьверху ўніз) — Матвей, Пётар, Лука, справа — Марк, Павал, Ян Эвангеліст. У іх руках ці побач выяўлены кананічныя для гэтых асоб прадметы і істоты — анёл, леў, цялец, ключы, меч. У самым версе тытульнага ліста ў авальным картушы прадстае Сьвяты Казімер. Цэнтральную частку аркуша займае фігура Маці Боскай, паказаная ў промнях зьзяньня мандорлы, ля яе ног — укленчаныя сьвятыя Францыск і Дамінік.<ref name="Б. Лазука">Б. Лазука</ref>
А. Тарасевіч супрацоўнічаў таксама са слуцкай друкарняй. Для аднаго зь яе выданьняў у 1685 ён выканаў медзярытны партрэт менскага харунжага Казімера Клакоцкага.<ref name="В. Шматаў 1984"/>
 
Лічыцца, што А. Тарасевіч стварыў на Беларусі і Літве асобную школу гравюры. Аднак мастак не пакінуў пасьля сябе непасрэдных пераймальнікаў. Як і дрэварыты [[Ф.Францыск Скарына|Ф. Скарыны]], яго працы для пасьлядоўнікаў засталіся недасягальныя<ref name="В. Шматаў 1984"/>.
 
== Крыніцы ==
{{зноскі}}
 
5737

зьменаў