Аляксандар Ельскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 3 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2093971 (translate me)
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — be:Аляксандр Каралевіч Ельскі&action=edit
Радок 29:
| Колер загалоўку =
}}
'''Алякса́ндар Ка́рлавіч Е́льскі''' (літаратурныя псэўданімы: ''Бацян з-над Пцічы'', ''Літвін-грамадзянін''<ref>[[Адам Мальдзіс]]. Ельскі Аляксандр Карлавіч // {{Літаратура/ЭГБ|3к}} С. 349.</ref>; {{Нарадзіўся|16|6|1834}}, вёска [[Дудзічы]] [[Ігуменскі павет|Ігуменскага павету]], цяпер [[Пухавіцкі раён]] [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]] — {{Памёр|10|9|1916}}) — беларускі краязнавец, гісторык, літаратар, этнограф, публіцыст. Чалец Акадэміі ведаў у [[Кракаў|Кракаве]] ([[1892]]).
 
Аляксандар Ельскі — адзін зь першых гісторыкаў беларускай літаратуры і зьбіральнікаў беларускіх рукапісаў.
 
== Біяграфія ==
Прадстаўнік шляхецкага роду [[Ельскія|Ельскіх]] гербу «[[Пелеш]]», сын [[Караль Ельскі|Караля]] і Людвікі Штайнбэрг<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.sejm-wielki.pl/b/9.2.114 | загаловак = Aleksander Jelski h. Pielesz | фармат = | назва праекту = | выдавец = [http://www.sejm-wielki.pl Potomkowie Sejmu Wielkiego] | дата = 17 сакавіка 2011 | мова = pl | камэнтар = }}</ref>. МеўДзед братаАляксандра Ельскага Станіслаў быў пяцігорскім палкоўнікам у часы [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіслава Аўгуста Панятоўскага]] і быў у шлюбе з графіняй Розай Прозар, дачкою віцебскага ваяводы. Яго бацька Караль Ельскі, уладальнік маёнткаў [[Дудзічы]] і [[Замосьце (Пухавіцкі раён)|Замосьце]], быў скрыпачом-аматарам, атрымаў у свой час прафэсійную падрыхтоўку ў вядомых музыкантаў Кіфэлінга і Дашчынскага, напісаў некалькі твораў для скрыпкі, у тым ліку і «Палянэз 1837 году», ажаніўся са сваёй гувэрнанткай Людвікай Штайбух, ад гэтага шлюбу нарадзіліся [[Міхал Ельскі|МіхалаМіхал]] — [[музыкант]] і [[кампазытар]], уладальнік Дудзічаў, Аляксандр — уладальнік Замосьця, Юзаф — маладым памёр у Сыбіры пад час службы ў расейскім войску, Станіслава (у шлюбе Грушвіцкая).
 
Пачатковую адукацыю атрымаў у гімназіі ў г. Лаздэне (Усходняя Прусія), скончыў [[Менск]]ую гімназію ([[1852]]). Служыў у войску, браў удзел у [[Крымская вайна|Крымскай вайне]] [[1853]]—[[1856]] рокаў. Быў міравым судзьдзёй.
 
Каля [[1850]] року пабраўся шлюбам з Аленай Калячынскай, зь якой меў дачку Аляксандру Банавэнтуру і сына Яна.
Радок 45:
 
== Дасьледаваньні і творчасьць ==
Літаратурна-публіцыстычная дзейнасьць А. Ельскага пачалася з допісаў у газэту «Віленскі весьнік» прысвечаных пераважна вызваленьню сялянаў ад прыгону. Добра ведаў францускую і нямецкую мовы.
 
Дасьледаваў гісторыю, этнаграфію, фальклёр, мову і літаратуру Беларусі. Пісаў на [[Беларуская мова|беларускай]], [[польская мова|польскай]] і [[расейская мова|расейскай]] мовах, добра ведаў [[Француская мова|францускую]] і [[Нямецкая мова|нямецкую]] мовы. Іншамоўныя працы прысьвячаліся пераважна мінуламу Беларусі, яе гісторыі, эканоміцы.
 
Радок 55 ⟶ 57:
На беларускую мову пераклаў 1-ю частку паэмы [[Адам Міцкевіч|А. Міцкевіча]] «[[Пан Тадэвуш]]» ([[1893]]), асобныя ягоныя вершы, кнігу польскага эканаміста Ю. Супінскага «Сем вечароў», перакладаў паэму А. Мальчэўскага «Марыя».
 
Рукапісныя і кніжныя зборы А. Ельскага па ягонай сьмерці апынуліся ў [[Кракаў|Кракаве]], [[Варшава|Варшаве]] (фонд Прозараў і Ельскіх у Галоўным архіве старажытных актаў), часткова — у [[Менск]]у і [[Вільня|Вільні]]. У [[2004]] року ў «Беларускім кнігазборы» выйшаў зборнік твораў А. Ельскага.
 
У нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве ў аддзеле рукапісаў знаходзіцца «Кніга для запісу асобаў, якія аглядаюць зборы ў Замосьці, пачатая ў 1882 годзе». Тут ёсьць запісы на беларускай, расейскай, францускай і нават дацкай мовах. Пра маштабы зьбіральніцкай дзейнасьці А. Ельскага сьведчаць яго лісты, адрасаваныя вядомаму польскаму раманісту [[Ю. I. Крашэўскі|Ю. I. Крашэўскаму]], якія захоўваюцца ў Ягелонскай бібліятэцы ў Кракаве. Пасьля [[паўстаньне 1863-1864|паўстаньня 1863—1864]] А. Ельскі апынуўся ў цяжкім матэрыяльным становішчы, таму вымушаны быў распрадаваць сваю вялікую калекцыю, у т.л. звыш 2000 гравюраў, эскізаў і малюнкаў галяндзкіх, ангельскіх, польскіх і айчынных мастакоў, каля 60 карцінаў, бібліятэка 10 тыс. кніг, сярод іх старадрукі 17 ст., хронікі, матэрыялы паўстаньняў і вайны 1812 году, лісты А. Міцкевіча і Т. Касьцюшкі, а таксама іх асабістыя рэчы, каштоўныя калекцыі фарфору, шкла, слуцкіх паясоў, каля 20 тыс. аўтографаў і дакумэнтаў.
 
Выйшлі ўспаміны пляменьніка А. Ельскага — Уладзіслава Ельскага (1859—1946) «На зямлі продкаў»<ref>Ельскі, У. На зямлі продкаў // Уклад. Уладзімір Мархель, перакл. з польск. Ірыны Марачкінай. / Шляхам гадоў. №?(?), 199?. (''Успаміны захоўваліся ў нашчадкаў Ельскіх, ніколі не выдаваліся.'')</ref>, дзе між іншым згадваецца А. Ельскі, падрабязнасьці яго жыцьця і дзейнасьці, і ўзнаўляецца радавод Ельскіх. Апублікаваны рэестар (зроблены ў асноўным па памяці ўнукам пісьменьніка — Генрыхам Ельскім) калекцыяў А. Ельскага<ref>Шляхам гадоў. № 1, 1990.</ref>. Па чутках у А. Ельскага былі непрыязныя адносіны з [[Янка Купала|Янкам Купалам]]. Быццам Ельскаму не падабаліся творы Купалы і яго лібэральна-асьветніцкія погляды.
 
== Бібліяграфія ==
* Нарыс па гісторыі Мінскай дыяцэзіі // «Наша вера». № 4(22), 2002.
* Выбранае. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. — 496 с.
* Выбранае // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Серыя 4. − 2005. − № 2.
 
== Крыніцы ==
Радок 65 ⟶ 76:
* Аляксандар Ельскі. [http://media.catholic.by/nv/n22/art7.htm Нарыс па гісторыі Мінскай дыяцэзіі] // «[[Наша вера]]» № 4 (22), [[2002]].
* Аляксандр Ельскі. Аберагаючы памяць народа (Скарбы Замосця) // Беларусіка — Albaruthenica. Кн. 20. — Мн.:, 2001. ISBN 985-6638-34-8.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commonscat|Aliaksandr Jeĺski}}
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Ельскі, Аляксандар}}