Спартак Мірановіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
→‎Біяграфія: унутраныя спасылкі
Радок 26:
 
== Біяграфія ==
Спартак Міронавіч скончыў [[Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт|Гомельскі пэдагагічны інстытут]] (1963), як гулец выступаў за «Буравесьнік» (Менск). Майстар спорту СССР (1964).
З 1966 году на трэнэрскай працы. З 1969 году — трэнэр Рэспубліканскай школы вышэйшага спартовага майстэрства, з 1970 году — трэнэр зборнай каманды юніёраў СССР — пераможца чэмпіянату сьвету сярод юніёраў (1977, 1979, 1983, 1985).
З 1976 году па цяперашні час нязьменна зьяўляецца галоўным трэнэрам мужчынскай гандбольнай каманды [[СКА (гандбольны клюб)|СКА (Менск]]). За гэты час неаднаразова прыводзіў каманду да перамогаў у нацыянальных і міжнародных спаборніцтвах. У 1986—1992 гадах Спартак Міронавіч працаваў трэнэрам у зборнай камандзе СССР па гандболе, зь якой дамогся найвышэйшых дасягненьняў для гэтай каманды — перамог на [[Летнія Алімпійскія гульні 1988 году|XXIV Алімпійскіх гульнях у Сэуле]] і [[Летнія Алімпійскія гульні 1992 году|XXV Алімпійскіх гульнях у Барсэлёне]]. На Алімпійскіх гульнях у Барсэлёне зьяўляўся галоўным трэнэрам зборнай.