Мельніцкая унія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
артаграфія
Радок 1:
{{Бяз карткі|Дамова}}
'''Ме́льніцкая у́нія'''  — саюз паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім Княствам Літоўскім. Акт уніі быў падпісаны [[23 кастрычніка]] [[1501]] году ў горадзе [[Мельнік (горад)|Мельнік]] Падляскага ваяводзтва пры абраньні каралём польскім і вялікім князем літоўскім [[Аляксандар Ягелончык|Аляксандра]], але ня быў зацьверджаны [[Вальны сойм|соймам Вялікага Княства Літоўскага]] й так і не набыў моц<ref name="ЭВКЛ">Грыцкевіч А. Мельніцкая унія // [[Вялікае Княства Літоўскае (энцыкляпэдыя)|Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя у 3 т.]]  — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2005.  — Т. 2: Кадэцкі корпус  — Яцкевіч.  — С. 285.  — 788  с.  — ISBN 985-11-0378-0</ref>.
 
== Гісторыя ==
Радок 6 ⟶ 7:
Польскія магнаты, якія імкнуліся да інкарпарацыі Вялікага Княства Літоўскага ў склад Польскай Кароны, скарысталіся ваеннымі няўдачамі першага ў вайне з [[Вайна Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім 1500-1503 гадоў|Масквой 1500—1503 гадоў]] і бескаралеўем і зрабілі чарговую спробу аб’яднаць абедзьве дзяржавы пад кіраўніцтвам Польшчы. 3 кастрычніка паміж дэлегацыяй польскага сойму з аднаго боку й вялікім князем Аляксандрам і [[Рада Вялікага Княства Літоўскага|вялікакняскай радай]] зь іншай у Петркаве была складзеная папярэдняя дамова, пазьней зацьверджаная пры абраньні Аляксандра каралём польскім<ref name="ЭВКЛ"/>.
 
Паводле акту уніі, у будучыні замест асобных манархаў будзе абірацца агульны кароль, абіраны на сумесным сойме прадстаўнікоў Каралеўства Польскага й Вялікага Княства Літоўскага ў Петркаве. Прадугледжвалася таксама ўвядзеньне адзінай сыстэмы грашовага звароту й правядзеньне адзінай вонкавай і ўнутранай палітыкі. Дзяржаўныя пасады й суды захоўваліся асобныя.
Такім чынам, спадчынная манархія ператваралася б у выбарную, прычым большасьць выбарнікаў былі б прадстаўнікамі Каралеўства Польскага, дзяржаўная самастойнасьць Вялікага Княства Літоўскага была б фактычна ліквідаваная<ref name="ЭВКЛ"/>.
 
Радок 15 ⟶ 16:
 
== Літаратура ==
* ''Halecki O.'' Dzieje unii jagiellońskiej.  — T. 1-2.  — Kraków, 1919—1920.
* ''Kutrzeba S., Semkowicz W.'' Akta Unji Polski z Litwa, 1385—1791.  — Kraków, 1932.
 
{{Польска-літоўскія уніі}}