Фіна-вугорскія мовы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Накід
 
дапаўненьне
Радок 6:
 
Фіна-вугорскія разам з [[самадзійскія мовы|самадзійскімі]] мовамі (састарэлая назва — ''самае́дзкія'', пераклад з састарэлага [[расейская мова|расейскамоўнага]] тэрміну «''самоѣдскіе языки''») складаюць уральскую моўную сям'ю, якая ў сваю чаргу ўваходзіць у гіпатэтычную надсям'ю [[настратычныя мовы|настратычных моваў]], празь якую фіна-вугорскія мовы меркавана могуць быць зьвязанымі зь [[індаэўрапейскія мовы|індаэўрапейскімі мовамі]]. Тэрмін «фіна-вугорскія мовы» часам можа ўжывацца як сынонім тэрміну «ўральскія мовы»<ref>{{Артыкул|аўтар=Tommola, Hannu.|загаловак=Finnish among the Finno-Ugrian languages. Mood in the Languages of Europe.|спасылка=|выданьне=John Benjamins Publishing Company|тып=|год=2010|нумар=|старонкі=|ISBN 978-90-272-0587-2.}}</ref>.
 
== Клясыфікацыя ==
Звычайна фіна-вугорскія мовы пераважна ўлучаюць ва ўральскую моўную сям'ю<ref>{{Артыкул|аўтар=|загаловак=Финно-угорские (угро-финские) языки|спасылка=|выданьне=Вялікая савецкая энцыкляпэдыя|тып=|год=|нумар=|старонкі=|}}</ref><ref>{{Артыкул|аўтар=|загаловак=Уральские языки|спасылка=|выданьне=Вялікая савецкая энцыкляпэдыя|тып=|год=|нумар=|старонкі=|}}</ref><ref>{{Артыкул|аўтар=|загаловак=Finno-Ugric languages|спасылка=|выданьне=Encyclopædia Britannica|тып=|год=|нумар=|старонкі=|}}</ref>. Уральскую моўную сям'ю, у якую ў сваю чаргу ўваходзяць фіна-вугорскія мовы, часам далучаюць да ўральска-юкагірскае моўнае сям'і, а празь яе — у настратычную макрасям'ю, празь якую фіна-вугорскія мовы злучаюцца з [[алтайскія мовы|алтайскімі]], [[дравідыйскія мовы|дравідыйскімі]], [[індаэўрапейскія мовы|індаэўрапейскімі]], [[картвэльскія мовы|картвэльскімі]], [[эскімоска-алеуцкія мовы|эскімоска-алеуцкімі]] ды {{Артыкул у іншым разьдзеле|афразійскія мовы|афразійскімі|be|Афразійскія мовы}} мовамі. Між тым, дадзеная гіпотэза ў нашыя часы зьяўляецца выключна меркаванай.
 
Таксама існуюць гіпотэзы, паводле якіх фіна-вугорскія мовы (пры пасярэдніцтве ўральскіх моваў) уваходзяць у склад [[эўраазіяцкія мовы|эўраазіяцкіх]], [[урала-сыбірскія мовы|урала-сыбірскіх]], [[эскімоска-ўральскія мовы|эскімоска-ўральскіх]], [[інда-ўральскія мовы|інда-ўральскіх]] ці [[уральска-алтайскія мовы|ўральска-алтайскіх]] моваў.
 
Існуе гіпотэза [[Фіна-волскія мовы|падгрупы фіна-волскіх моваў]] у складзе фіна-вугорскіх моваў, мэтай якой зьяўляецца абагульненьне ў межах адной падгрупы марыйскіх, мардоўскіх, а часам фінскіх (прыбалтыйска-фінскіх) ды саамскіх моваў фіна-вугорскае моўнае сям'і. Аднак часьцей за ўсё існаваньне гэтае падгрупы ў складзе фіна-вугорскіх моваў аспрэчваецца<ref>{{Артыкул|аўтар=Salminen, Tapani.|загаловак=Problems in the taxonomy of the Uralic languages in the light of modern comparative studies|спасылка=|выданьне=|тып=|год=2002|нумар=|старонкі=|}}</ref>, а таму часьцей за ўсё ідзе гаворка пра непасрэднае разьмяшчэньне мардоўскіх, марыйскіх, прыбалтыйска-фінскіх ды саамскіх моваў у складзе фіна-вугорскае моўнае сям'і.
 
Унутры ўральскіх моваў клясыфікацыя фіна-вугорскіх моваў выступае наступным чынам. Моўныя падгрупы, якія зьяўляюцца гіпатэтычнымі ці спрэчнымі, вылучаныя ''курсівам''.
 
* Фіна-вугорскія мовы
** [[Фіна-пермскія мовы]]
*** [[Пермскія мовы]]
**** [[Комі-зыранская мова]]
**** [[Комі-пярмяцкая мова]]
**** [[Комі-язьвінская мова]]
**** [[Удмурцкая мова]]
*** ''[[Фіна-волскія мовы]]''
**** [[Мардвінскія мовы]]
***** [[Макшанская мова]]
***** [[Эрзянская мова]]
**** [[Марыйскія мовы]]
***** [[Луговамарыйская мова]]
***** [[Горнамарыйская мова]]
**** ''[[Фіна-саамскія мовы]]''
***** [[Саамскія мовы]]
****** [[Заходнесаамскія мовы]]
******* [[Луле-саамская мова]]
******* [[Паўднёвасаамская мова]]
******* [[Паўночнасаамская мова]]
******* [[Пітэ-саамская мова]]
******* [[Умэ-саамская мова]]
****** [[Усходнесаамскія мовы]]
******* [[Акала-саамская мова]]
******* [[Інары-саамская мова]]
******* [[Кайнуў-саамская мова]]
******* [[Кемі-саамская мова]]
******* [[Кільдзінская саамская мова]]
******* [[Скольцкая саамская мова]]
******* [[Церская саамская мова]]
***** [[Прыбалтыйска-фінскія мовы]]
****** [[Фінская мова]]
******* [[Квэнская мова]]
******* [[Мэянкіелі]]
****** [[Эстонская мова]]
******* [[Паўднёваэстонская мова]]
******** [[Выруская мова]]
******** [[Сэтуская мова]]
****** [[Іжорская мова]]
****** [[Водзкая мова]]
****** [[Вэпская мова]]
****** [[Карэльская мова]]
******* [[Лівікаўская карэльская мова]]
******* [[Людзікаўская карэльская мова]]
******* [[Цьвярская карэльская мова]]
****** [[Вэпская мова]]
****** [[Ліўская мова]]
** [[Вугорскія мовы]]
**** [[Вугорская мова]]
*** ''[[Обска-вугорскія мовы]]''
**** [[Хантыйская мова]]
**** [[Мансійская мова]]
 
{{Накід:Мова}}