Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Літвы і Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне, абнаўленьне зьвестак
Радок 127:
 
=== Вайсковая справа. Вайна з Польшчай ===
Пытаньне арганізацыі войска было адным з ключавых для рэспублікі. У лютым [[1919]] польскія войскі перайшлі ў наступленьне па рацэ [[Нёман]] на Вільню, а таксама ў напрамку [[Баранавічаў|Баранавічы|Баранавічаў]] і [[Пінск]]а. Ім супрацьстаяла Заходняя армія, якую Рэўваенсавет РСФСР перайменаваў у Літоўска-Беларускую, што, аднак, было толькі фармальным крокам.<ref>Борьба за Советскую власть в Белоруссии: 1918-1920 гг.: сб. док. и материалов. Т.2. С. 43</ref>
 
Паколькі войскі ЛітБел былі часткай Чырвонай Арміі, ваенныя справы рэспублікі таксама цалкам падпарадкоўваліся Маскве. У пачатку [[1919]] Заходні фронт не быў для Масквы прыярытэтным, таму дапамога зь яе боку была вельмі адмежаванай і нізкаякаснай. Напрыклад, калі з Савецкай Расеі прыбылі 153 і 148 асобныя палкі, іх прыйшлося адразу ж разброіць, бо яны ўяўлялі пагрозу для насельніцтва і савецкай улады.<ref>Гісторыя беларускай дзяржаўнасьці ў канцы XVIII - пачатку ХХІ ст. У 2 кн. Кн. 1. НАН Беларусі, Інстытут гісторыі. - Мінск : Беларуская навука, 2011. С. 416</ref>
Радок 138:
У часьцях арміі ЛітБел вельмі пашыралася дзезэрцірства. Летам [[1919]] бегства чырвонаармейцаў набыло масавы характар. У канцы жніўня [[1919]] толькі ў адной Менскай губэрніі, паводле зводак ВЧК налічвалася амаль 33 тысячы дзезэрціраў, прытым што сілы польскага войску, якія супрацьстаялі арміі ЛітБел ацэньваліся ў 64 тыс. пяхоты і 7 тыс. кавалерыі. Дзезэрціры стваралі ўласныя ўзброеныя атрады і не падпарадкоўваліся анікому, кантралюючы цэлыя вобласьці. У антысавецкім паўстаньні ў Рэчыцкім павеце ўдзельнічала каля тысячы дзезэрціраў пры дзьвух гарматах і шасьці куляметах.<ref>Гісторыя беларускай дзяржаўнасьці ў канцы XVIII - пачатку ХХІ ст. У 2 кн. Кн. 1. НАН Беларусі, Інстытут гісторыі. - Мінск : Беларуская навука, 2011. С. 417</ref>
 
У чэрвені [[1919]] польскае войска падыйшло да [[Менск]]у. У ліпені [[1919]], калі польскія войскі падыходзілі да [[Менск]]у, адбылася рэарганізацыя ўрада ЛітБел ССР. Народныя камісарыяты былі перайменаваны ў аддзелы Менскага губэрнскага Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта, які ў канцы ліпеня пераехаў у [[Бабруйск]]. Да канца лета [[1919]] польскія войскі занялі амаль усю тэрыторыю Літоўска-Беларускай ССР. [[8 жніўня]] быў узяты [[Менск]], а [[27 жніўня]] апошні горад рэспублікі - [[Зарасай]].<ref>Малыхіна Л. Праблемы гістарыяграфіі Літоўска-Беларускай ССР // Беларус. гіст. зб. Беласток, 2003. № 20. С. 150.</ref>
 
=== Нацыянальная палітыка ===