Розьніца паміж вэрсіямі «Пціч»

13 байтаў дададзена ,  6 гадоў таму
Цітаўка (рака)
д (Bot: Migrating 11 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q915889 (translate me))
(Цітаўка (рака))
Паводле будовы даліна і рэчышча падзяляюцца на 2 дзялянкі: верхняя (ад вытоку да вёскі Дараганава Асіповіцкага раёну, 203 км) і ніжняя (ад вёскі [[Дараганава]] да вусьця, 218 км). Даліна на ўсім працягу пераважна трапэцападобная (шырыня ад 1,5 км да 5,5 км, у вытоку да 0,1 км), у нізоўі невыразная. [[Абалона]] двухбаковая, яе шырыня да вёскі [[Гарадзішча (Шчомысьліцкі сельсавет)|Гарадзішча]] Менскага раёну ад 60 м да 300 м, ніжэй 1—3 км, каля вёскі [[Пясчанка (Асіповіцкі раён)|Пясчанка]] Асіповіцкага раёну да 5 км. Рэчышча вольна мэандруе, разгаліноўваецца пратокамі, якія ўтвараюць выспы. Яго шырыня ў высокай плыні да вусьця ракі [[Асачанка]] (85 км ад вытоку) 5—10 м, ніжэй 20—45 м, у нізкай плыні 45—70 м.
 
Разводзьдзе ў канцы сакавіка, у высокай плыні каля 40 дзён, у нізкай 84 дні. Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,4—3,2 м, найбольшая — 3,7 м. Замярзае ў сярэдзіне сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка. У час веснавога разводзьдзя частка вады з Пцічы пераліваецца ў [[Сьвіслач (басэйн Дняпра)|Сьвіслач]] празь [[Цітаўка (рака)|Цітаўку]] і [[Трэмля (рака)|Трэмлю]]. Каля вёскі [[Лучыца]] Петрыкаўскага раёну (60 км ад вусьця) найбольшы выдатак вады 800 м³/с ([[1931]]), найменшы 5,76 м³/с ([[1915]])<ref>{{Літаратура/Блакітная кніга Беларусі|к}}</ref>.
 
Расьліннасьць прадстаўляюць [[мяшаныя лясы]]. Лясістасьць — 35%. Балоты ў асноўным нізінныя, распаўсюджаныя ў сярэдняй і ніжняй частках вадазбору. Азёраў мала (менш за 1%). У большасьці гэта невялікія, нярэдка абалонавыя, дробныя, зарослыя вадаёмы<ref>[http://pogoda.by/315/gid.html?ind=333 Гідрамэтцэнтар Беларусі]{{ref-ru}}</ref>.
 
== Крыніцы ==
{{ЗноскіКрыніцы}}
 
== Літаратура ==
159 567

зьменаў