Станіслаў Язэпавіч Станкевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 5:
 
Скончыў [[Віленская беларуская гімназія|Віленскую беларускую гімназію]] і [[Віленскі ўнівэрсытэт]], дзе ў [[1933]] годзе абараніў магістарскую дысэртацыю на тэму «Беларуская стыхія ў творах Элізы Ажэшкі». У [[1936]] годзе за працу «Беларускія элемэнты ў польскай рамантычнай паэзіі» атрымаў годнасьць доктара [[філязофія|філязофіі]] ў галіне польскай і славянскай літаратуры. Падчас навучаньня дзейнічаў ў [[Беларускі Студэнцкі Саюз|Беларускім Студэнцкім Зьвязе]]; рэдагаваў «[[Крыніца (газэта)|Крыніцу]]» і «[[Студэнцкая Думка (Вільня)|Студэнцкую Думку]]», зьяўляўся стваральнікам і штаршынём унівэрсытэцкага [[Таварыства прыяцеляў беларусаведы]]. Рабіў шматлікія публікацыі на тэмы беларускай літаратуры ў віленскай беларускай прэсе.
 
У час [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] разам з іншымі беларускімі нацыянальнымі дзеячамі Станкевіч імкнуўся скарыстаць вызваленьне ад бальшавізму, зьмену таталітарных рэжымаў у Беларусі для аднаўленьня працы на карысьць беларускай справы, дзеля чаго беларускім нацыянальным актывам пераймаліся пасады ў мясцовай цывільнай акупацыйнай адміністрацыі. Станкевіч стаў бурмістрам Барысава, і займаў гэтую пасаду ў час правядзеньня антыяўрэйскіх вынішчальных акцыяў у 1941-1942 гадох. Ня гледзячы на тое, што няма фактаў, даводзячых непасрэдны ўдзел у Галакосьце, і што праз сваю пасаду цывільнага кіраўніка Станкевіч ня меў непасрэднага дачыненьня да масавых расстрэлаў яўрэяў, Станкевічу, тым ня менш, без дастатковых падставаў дасюль накідаецца абвінавачаньне ў вынішчэньні яўрэяў Барысава.
 
Быў дэлегатам [[Другі Ўсебеларускі кангрэс|Другога Ўсебеларускага кангрэсу]]. Напрыканцы [[1945]] году ў ангельскай акупацыйнай зоне Нямеччыны ўзначаліў нелегальны [[Беларускі нацыянальны цэнтар]]. Быў першым старшынём [[Антыбальшавіцкі блёк народаў|Антыбальшавіцкага блёку народаў]] ([[1946]]).