Іван Чымбург: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: Праследаванні ў навуцы канца 40-х – пачатку 50-х гг. Перыяд канца 1940 — пачатку 1950 гг. стаў для С...
 
Jim (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 1:
{{вікіфікаваць}}
 
Праследаванні ў навуцы канца 40-х – пачатку 50-х гг.
Перыяд канца 1940 — пачатку 1950 гг. стаў для СССР часам мутнай хвалі выразнага «антызаходніцтва». «Паляванне на ведзьмаў» пачалося ў жніўні 1946 г., калі пад прыцэл трапілі часопісы «Звезда» і «Ленннград», паэтэса Г. Ахматава, пісьменнік М. Зошчанка. Пасля яно хутка распаўсюдзілася на ўсе віды мастацтва, выліўшыся ў праследаванні В. Мурадэлі, А. Хачатурана, Дз. Шастаковіча, С. Эйзенштэйна і іншых. Пасля пад акцыю трапіла навука. Пачынаючы з 1948 г., сістэматычна пераглядалася тэарэтычная фізіка, генетыка, медыцына, псіхалогія, хімія, касмалогія і кібернетыка. Гэта так званая «лысенкаўшчына». Тысячы інтэлігентаў згубілі работу і трапілі ў лагеры. Іх месцы займалі больш паслухмяныя крэатеры. Усё, што не адпавядала афіцыйнай ідэалоіі, бязлітасна растоптвалася як «буржуазная псеўданавука», клеймавалася як «бязродны касмапалітызм, песімізм, дэкаданс і буржуазна-арыстакратычны эстэтызм». Імя I. В. Сталіна нярэдка ўжывалася як аргумент, які ставіць апошнюю кропку ў любой спрэчцы і вырашае зыход любой дыскусіі. Пазіцыя апанента не проста асуджалася, а падлягала абавязковаму «разгрому».