Фэхтаваньне: розьніца паміж вэрсіямі

від спорту
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
крыніца — be:Фехтаванне
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 23:22, 26 траўня 2013

Фэхтаваньне (па-нямецку: fechten — фэхтаваць, змагацца) — від спорту, які аб’ядноўвае адзінаборствы з выкарыстаньнем халоднай спартыўнай зброі (рапіра, шабля, шпага).

Фэхтавальны паядынак на Алімпійскіх гульнях у Атэнах, 2004

Мэта паядынку — нанясеньне суперніку найбольшай колькасьці ўколаў (удараў) за фіксаваны час. Паядынкі адбываюцца на спэцыяльнай дарожцы 14 х 1,5—2 м. Праграмы афіцыйных спаборніцтваў уключаюць асабістыя й камандныя турніры мужчынаў і жанчынаў.

Як від адзінаборстваў узьнікла ў Старажытным Эгіпце (каля 3000 да н. э.). Утылітарнае фэхтаваньне вядомае ў Старажытнай Грэцыі й Рыме. 3 пач. XV ст. найбольш пашырылася ў Гішпаніі, з XVII ст. ў Італіі і з XVII ст. ў Францыі. У нацыянальных відах фэхтаваньня, напрыклад, нанайскім, у якасьці зброі выкарыстоўваюць шост, у грузінскім — меч са шчытом і інш.

Спартыўнае фэхтаваньне сфарміравалася да канца XVII ст. У 2-й пал. XIX ст. вызначаны асноўныя правілы й праграмы афіцыйных спаборніцтваў, стандарты спартыўнай зброі й ахоўнага рыштунку. У праграме Алімпійскіх гульняў з 1896 (жанчыны з 1924). Чэмпіянаты Эўропы адбываюцца з 1906, сьвету — з 1937. Фэхтаваньне на шпагах уваходзіць у склад сучаснага пяцібор’я. Міжнародная фэдэрацыя фэхтаваньня заснаваная ў 1913 (Парыж).

Літаратура

  • Конюхава А. Фехтаваньне // БЭ ў 18 т. Т. 16. Мн., 2003.

Вонкавыя спасылкі

  Фэхтаваньнесховішча мультымэдыйных матэрыялаў