Біятлён: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 16:
== Віды спаборніцтваў ==
[[Файл:Torino2006 Biathlon Massenstart.jpg|thumb|Зімовыя Алімпійскія гульні ў італьянскім Турыне, мас-старт]]
На сёньняшні дзень у біятлёне існуе 6 відаў спаборніцтваў: спрынт (для жанчын 7,5 км, для мужчын 10 км); гонка прасьледаваньня (для жанчын 10 км, для мужчын 12,5 км); масавы старт (для жанчын 12,5 км, для мужчын 15 км); клясычная індывідуальная гонка (для жанчын 15 км, для мужчын 20 км) і 2 віды камандных спаборніцтваў — эстафэта (для жанчын 4*6 км, для мужчын 4*7,5 км) і зьмяшаная эстафэта. Правіламі Міжнароднага зьвязазьвязу біятляністаў рэглямэнтуецца таксама правядзеньне супэрспрынтаў, аднак пакуль гэты выгляд спаборніцтваў праводзіцца толькі на нацыянальным узроўні<ref>http://www.biathlonworld3.de/media/download/Handbook_event_and_competition_rules.pdf</ref>.
 
== Правілы ==
Радок 23:
Стральба ў біятлёне пачынаецца заўсёды з пазыцыі лежачы, наступная стральба — з пазыцыі стоячы. У спрынце й эстафэтах толькі два агнявыя рубяжы, ў гонцы з перасьледаваньнем, масавым старце і індывідуальнай гонцы — 4 агнявыя рубяжы.
 
За 15 хвілін да стартастарту ўдзельнік спаборніцтваў па біятлёне абавязаны прайсьці маркіраваньне на адмысловай стартавай пляцоўцы. Тут маркіруюцца лыжы й правяраецца [[вінтоўка]] наконт мінімальнага неабходнага намаганьня на спускавым кручку (норма — не меней за 500 г). Кожная каманда мае дзьве запасныя вінтоўкі. Потым правяраецца правільнасьць стартавага нумару й выкананьне правілаў адносна рэклямы. Стартавыя нумары выдаюцца, каб спартовец сам замацаваў іх на бядры. На ногі біятляністам мацуюцца даньнікідатчыкі, якія мераюць час пры праходжаньні кантрольных рубяжоў.
 
Звычайна, у спрынце і індывідуальнай гонцы, спартоўцы выходзяць на старт кожныя 30 сэкунд. Кожны біятляніст за 10 сэкунд да старту атрымлівае гукавы сыгнал, за 5 сэкунд да старту электронны гадзіньнік пачынае гучна цокаць. На працягу гэтых 5 сек лыжы мусяць знаходзіцца ў адмысловых мацаваньнях (упорах). Для эстафэты ці масавага старту каманду «старт» падаюць стартавым пісталетам.