Розьніца паміж вэрсіямі «Аруба»

2155 байтаў дададзена ,  8 гадоў таму
→‎Геаграфія: дапаўненьне
(→‎Гісторыя: калянізацыя)
(→‎Геаграфія: дапаўненьне)
[[Файл:Aruba map ru.svg|200пкс|міні|Мапа Арубы]]
Аруба зьяўляецца найзахаднейшым з [[Малыя Антыльскія астравы|Малых Антыльскіх астравоў]]. Востраў знаходзіцца за 29 км ад паўвострава [[Парагўана]] ў [[Вэнэсуэла|Вэнэсуэле]] і за 68 км заходней вострава [[Кюрасао]]. Плошча Арубы — 193 квадратныя кілямэтры. Уладаньне мяжуе зь [[Нідэрляндзкія Антылы|Нідэрляндзкімі Антыльскімі астравамі]] на ўсходзе й з [[Вэнэсуэла]]й на поўначы. Найвышэйшымі гарамі на востраве зьяўляюцца [[Яманота]] й [[Ойбэрг]].
=== Геалягічная характарыстыка ===
Паходжаньне Аруба зьвязанае з вульканічнай актыўнасьцю, якая адбывалася 90-95 мільёнаў гадоў таму. Востраў складзены з лававых, кварцавых і вапняковых горных пародаў. Найбольш распаўсюджанымі лававых пародамі вострава зьяўляюцца дыябаз, вульканічны туф, канглямэрат і сланец. Менавіта з дыябазу складзеныя шматлікія цьвёрдыя чорныя скалы на Арубе. Туф складаецца з спрасаванага попелу, што сьведчыць аб моцнай вульканічнай актыўнасьці ў мінулым. У выніку гэтай актыўнасьці ўтвараліся таксама канглямэраты з ападкавых пародаў. У выніку ціску ці тэмпэратурнага рэжыму частка пародаў трансфармавалася ў сланец<ref name="geology">{{спасылка|выдавец=Archaelogical Museum Aruba|загаловак=Geological Origins of Aruba| url=http://brochures.aruba.com/georigin/georigin.pdf |accessdate=2008-10-18|мова=en}}</ref>.
 
Пароды, якія ўтварыліся 85—90 мільёнаў гадоў таму, адносяцца да пэрыяду [[плютанізм]]у. Пасьля заканчэньня вульканізму расплаўленыя пароды выцякалі з-пад кары зямлі, але не дасягалі яе паверхні. Паводле структуры гэтыя пароды значна адрозьніваліся ад вульканічных. Большая частка Арубы складаецца з такіх пародаў (г.зв. баталіту), якія застылі ўнутры лававых утварэньняў і сфармавалі вялікае магматычнае цела.
 
== Крыніцы ==
597

зьменаў