ESTCube-1: розьніца паміж вэрсіямі

Эстонскі спадарожнік
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '{{Бяз карткі|Касьмічны апарат}} значак|Нанамозг атакуэ! [...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 10:36, 14 траўня 2013

ESTCube-1 — першы эстонскі спадарожнік, запушчаны 7 траўня 2013 ракетай-носьбітам Vega[1]. Распрацаваны студэнтамі Тартускага ўнівэрсытэту ў межах эстонскай спадарожнікавай праграмы паводле стандарту CubeSat, выніковыя памеры спадарожніка склалі 10x10x10 см, аб’ём 1 літар, маса 1,33 кг[2].

Нанамозг атакуэ!
Маленькі, ды ўдаленькі
У сабраным выглядзе

Акрамя непасрэдна адукацыйнае, спадарожнік мае й навуковую мэту. На борце спадарожніка разгорнуты электрычны ветразь, вынайдзены фінскім навукоўцам Пэкам Янхунэнам. Такім чынам ESTCube-1 стаў першым у сьвеце спадарожнік, што выкарыстоўвае электрычны ветразь. Будуць праведзеныя выпрабаваньні па ягоным разгортваньні, зьмяненьнем хуткасьці спадарожніка і выніковым вяртаньнем на Зямлю.

Агульны кошт праекту (улучна з запускам) склаў 100 000, большую частку зь якіх (70 000) былі сплочаныя за кошт сяброўскага ўнёску Эстоніі як удзельніцы Эўрапейскага касьмічнага агенцтва.

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ Николай Адашкевич. Европейская ракета «Вега» вывела на орбиту три спутника (рас.) // РИА Новости, 7 траўня 2013 г. Праверана 14 траўня 2013 г.
  2. ^ Estonia’s student cubesat satellite is ready for the next Vega launch (анг.). Arianespace (20 сакавіка 2013). Праверана 14 траўня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

  ESTCube-1сховішча мультымэдыйных матэрыялаў