Розьніца паміж вэрсіямі «Аруба»

1275 байтаў дададзена ,  8 гадоў таму
→‎Індзейцы: дапаўненьне
(→‎Гісторыя: дапаўненьне)
(→‎Індзейцы: дапаўненьне)
=== Індзейцы ===
Паводле археалягічных дадзеных, востраў Аруба быў насэлены задоўга да яго адкрыцьця гішпанскімі мараплаўцамі, найранейшыя яго жыхары насялялі востраў каля 2500-га году да н.э., гэта былі індзейцы зь племя [[аравакі|аравакаў]]. Яны былі рыбакамі, паляўнічымі і зьбіральнікамі, выкарыстоўвалі прымітыўныя інструмэнты, зробленыя з каменя і ракушкаў. Паводле дадзеных археалягічных дасьледаваньняў (перадусім наскальных малюнкаў ды пахаваньняў), культура індзейцаў Арубы вельмі падобная да культуры [[Паўночная Амэрыка|паўночнаамэрыканскіх]] індзейцаў<ref name="indi" />.
 
Знаходкі, якія адносяцца прыблізна да 900 году да н. э., паказваюць, што індзейцы Арубы ўжо тады выраблялі ўручную гліняныя гаршкі і таўклі ў іх соль. Апроч таго, ўжо ў той час яны мелі сямейныя паселішчы, выкарыстоўвалі каменныя інструменты й ужывалі ўпрыгажэньні, якія рабілі з кавалкаў ракавінак. Наскальныя малюнкі арубанскіх індзейцаў знаходзяцца ў асноўным у [[пячора]]х ([[Фантэйн]], [[Гвадарыкіры]] ды інш.), яны маюць выгляд [[геамэтрычная фігура|геамэтрычных фігураў]], пасярэдзіне якіх намаляваныя людзі ці жывёлы. Верагодна, пячоры зьяўляліся культавымі месцамі індзейцаў Арубы, бо вядома, што яны ў іх ня жылі<ref name="indi" />.
 
У [[XIV стагодзьзе|XIV стагодзьзі]] Аруба была захопленая [[карыбы|карыбамі]].
 
== Геаграфія ==
597

зьменаў