Розьніца паміж вэрсіямі «Лібава-Роменская чыгунка»

Выпраўлена 2 памылкі адносна станцый Лібава-Ромеснкай чыгункі.
д (Bot: Migrating 4 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2479029 (translate me))
(Выпраўлена 2 памылкі адносна станцый Лібава-Ромеснкай чыгункі.)
Канцэсія на пабудову дарогі была перададзеная Галоўнаму таварыству расейскіх чыгунак у [[1856]] годзе, але тады яна не была пабудаваная праз адсутнасьць капіталу. Потым дамова была перададзеныя інжынэру фон Меку. Казной чыгунка выкупленая [[1 траўня]] [[1891]] году.
 
Агульная працягласьць дарогі склала 1275 [[вярста|вёрстаў]]. Чыгунка ўводзілася ў эксплуатацыю асобнымі дзялянкамі: [[Ліепая|Лібава (Ліепая)]] — [[Кашадары]], 294 вярсты, у верасьні 1871 году; [[:ru:Науйойи-Вильня|Новая Вялейка]] ([[Наўя]] — [[Вільня]], цяпер мескі раён Вільні) — [[Менск]], 173 вярсты, у студзені [[1873]] году; [[Менск]] — [[Бабруйск]], 139,5 вярсты, у верасьні [[1873]] году; [[Бабруйск]] — [[Гомель]], 141,8 вярсты, у лістападзе [[1873]] годзе; [[Гомель]] — [[Бахмач]], 184 вярсты у студзені [[1874]] годзе. Дарога ўлучала таксама дзялянку [[Кашадары]] — [[Вільня]] [[Пецярбурска-Варшаўская чыгунка|Пецярбурска-Варшаўскай чыгункі]].
 
[[Файл:Vilenski vakzał, Miensk, Biełaruś.jpg|міні|260пкс|Віленскі (Лібава-Роменскі) вакзал у [[Менск]]у. Выгляд з боку гораду.]]
Скразны рух цягнікоў ад Лібавы да места [[Ромны]] пачаўся [[15 ліпеня]] [[1874]] году. На тэрыторыі Беларусі дарога перакрыжоўвалася ў Менску з [[Маскоўска-Берасьцейская чыгунка|Маскоўска-Берасьцейскай]], у [[Жлобін]]е зь [[Пецярбурска-Адэская чыгунка|Пецярбурска-Адэскай]], у Гомлі з [[Палескія чыгункі|Палескімі]] чыгункамі. Буйнымі чыгуначнымі станцыямі на Беларусі зьяўляліся [[БярэзаньСтанцыя_Бярэзіна|Бярэзіна]], [[Бабруйск]], [[Гомель]], [[Жлобін]], [[Менск]], [[Маладэчна]].
 
Важнае значэньне ў перавозках па чыгунцы адводзілася хлебным грузам. Сярэдняя загрузка таварнага вагона складала 600 [[пуд]]оў. Па Лібава-Роменскай чыгунцы ў [[1890]] годзе. было перавезена 1 085 019 пасажыраў. Збор зь іх склаў 1 281 144 руб. У [[1896]] годзебыло ўжо перавезена 1 516 000 пасажыраў, а грузаў 185 623 пуды. Агульная сума валавога даходу склала 14 966 719 руб. У [[1910]] годзе было перавезена 3,5 млн пасажыраў і 355 млн пудоў грузаў.
96

зьменаў