Графская вайна: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — https://ru.wikipedia.org/wiki/Графская_распря?oldid=53573154 |
д →Гісторыя: выпраўленьне спасылак |
||
Радок 6:
Бургамістры [[Капэнгаген]]а й [[Мальмё]] ўступілі ў зьвяз з бургамістрам Любэка [[Юрген Вуленвэфэр|Юргенам Вуленвэфэрам]], які прыйшоў да ўлады ў Любэку ў выніку перавароту. У чэрвені [[1534]] году войскі Крыстафэра Альдэнбурскага, які выступаў як намесьнік Крыстыяна II, набраў на грошы Любэка войска й высадзіўся ў Даніі на любэскіх караблях і разам зь мяшчанамі й сялянамі, заняў [[Зэляндыя|Зэляндыю]] й [[Сконэ]].
Тым часам дацкае шляхецтва й духавенства абрала каралём герцага Крыстыяна, пад імем Крыстыяна III. У студзені [[1535]] году швэдзкі кароль [[Густаў Ваза]], хаўрусьнік Крыстыяна III і праціўнік Любэка, нанёс прыхільнікам Крыстыяна II [[бітва пры Гэльсынгборгу|паразу пры Гэльсынгборгу]], у чэрвені [[1535]] году дацкія каралеўскія войскі пад камандаваньнем [[Ёган Рантцаў|Ёгана Рантцаў]] атрымалі [[бітва пры Экснэб’ерзе|перамогу пры Экснэб’ерзе]] на востраве [[Фюн]], у ходзе вайны таксама пацярпеў шэраг паразаў любэскі флёт.
У Любэку тым часам адбылося падзеньне рэжыму Вуленвэфэра. Жыхары абложаных каралеўскімі войскамі Капэнгагена й Мальмё супраціўляліся да [[1536]] году. Падавіўшы паўстаньне, Крыстыян III правёў ў Даніі ў [[1536]] годзе Рэфармацыю.
|