Нэарэнэсанс: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 27 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q502163 (translate me)
д стыль
Радок 1:
[[Файл:Palais Leuchtenberg.jpg|міні|Палац [[Яўген Багарнэ|Яўгена Багарнэ]] ў Мюнхэне ([[Леа фон Кленцэ]], 1816)]]
'''НэарэнэсансНэарэнэса́нс'''  — адна з найбольш распаўсюджаных формаў архітэктурнай [[Эклектыка|эклектыкі]] [[XIX стагодзьдзе|XIX стагодзьдзя]], якая ўзнаўляла архітэктурныя рашэньні часоў [[Адраджэньне|Рэнэсансу]], у асаблівасьці [[Італія|італійскага]] [[чынквэчэнта]]. Адметныя рысы  — прага да сымэтрыі, рацыянальнае чэлесаваньне фасадаў, перавага простакутных плянаў з унутранымі дворыкамі, выкарыстаньне такіх архітэктурных элемэнтаў, як [[рустыка]] і [[Пілястра|пілястры]].
 
== Вытокі ==
Нэарэнэсанс напоўніцу склаўся да моманту пабудовы паводле праекту [[Леа фон Кленцэ]] [[Ляйхтэнбэрскі палац|Ляйхтэнбэрскага палацу]] ў [[Мюнхэн]]е (1816). Ангелец [[Чарлз Бары]], вядомы найперш як папулярызатар [[Нэаготыка|нэаготыкі]], з 1820-х рокаў таксама ахвотна зьвяртаўся да тэмаў італійскага рэнэсансу (адзін з найлепшых узораў  — загарадны палац у [[Клайвдэн]]e). Аднак у цэлым нават у 1830-я нэарэнэсансныя пабудовы насілі эпізадычны характар.
 
[[Файл:Pruzhany palace.jpg|міні|зьлева|[[Пружанскі палацык]]  — адзіная адноўленая сядзіба эпохі нэарэнэсансу ў Беларусі]]
Пераасэнсаваньне архітэктурнае мовы італійскага рэнэсансу як унівэрсальнае стылявое сыстэмы зьвязанае зь дзейнасьцю [[Готфрыд Зэмпер|Готфрыда Зэмпера]]. Ягоны галоўны твор, [[Опэра Зэмпера|Дрэздэнская опэра]] (1834-41), прасякнуты ўплывам [[барока]] значна ў меньшай ступені, чым [[опэра Гарнье]] ў Парыжы. Зэмпераўскі стыль атрымаў значны распаўсюд у [[Аўстра-Вугоршчына|Аўстра-Вугоршчыне]]. Так, у [[Вена|Вене]] і [[Будапэшт|Будапэшце]] ў стылістыцы нэарэнэсансу забудаваныя цэлыя кварталы. Найчасьцей ему аддавалі перавагу пры пабудове музэеў і бібліятэкаў.
 
[[Файл:Spb 06-2012 Palace Embankment various 09.jpg|міні|[[Уладзімерскі палац]] у [[Санкт-Пецярбург]]у]]
Шырокае поле дзейнасьці знайшлося для прадстаўнікоў новага стылю ў галіне будаўніцтва чыгуначных вакзалаў  — чыгункі тады зьяўляліся прагрэсыўным, рэвалюцыйным новаўвядзеньнем. У стылі нэарэнэсансу былі пабудаваныя, да прыкладу, будынкі Штэтынскага і Сылескага вакзалаў у [[Бэрлін]]е, [[цэнтральны вакзал Амстэрдаму]] і інш.
 
== Баз-ар ==
Асабліва шырокі распаўсюд набыў нэарэнэсанс у архітэктуры і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве (у тым ліку ў дызайне памяшканьняў і мэблі) ў [[1870]]—[[1890]], калі ягоным асноўным канкурэнтам у кантынэнтальнай Эўропе выступала [[нэабарока]]. У [[Другая француская імпэрыя|Францыі]] сфармаваўся гібрыд абодвух кірункаў  тг.  зв. [[баз-ар]]. Гэта скрайне эклектычны падыход, пры якім формы паўгатычнага францускага рэнэсансу (рэалізаваныя ў [[Гатэль-дэ-Віль (Парыж)|ратушы на Грэўскай плошчы]]) вольна спалучаюцца з элемэнтамі [[барока]] і [[паладыянства]]. Нэарэнесансавы дэкор, прапушчаны скрозь сіта [[баз-ар]]у, у другой палове XIX стагодзьдзя паўсюдна ўжываўся пры праектаваньні камэрцыйнай нерухомасьці і напышлівых грамадзкіх будынкаў, прычым ня толькі ў Эўропе, але і ў [[ЗША]].
 
== Іншыя праявы ==
* Архітэктура савецкіх жылых хат [[сталін]]скіх часоў уяўляе сабой варыяцыю на тэму нэарэнэсансу.
* Узнаўленьне формаў вэнэцыянскага рэнэсансу прымала форму [[Паладыянства|нэапаладыянства]].
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commonscat|Neo-Renaissance architecture}}