Баптызм: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — https://pl.wikipedia.org/wiki/Baptyzm?oldid=36191212
крыніца — https://pl.wikipedia.org/wiki/Baptyzm?oldid=36191212
Радок 7:
 
== Мінуўшчына ==
Баптысцкі рух зарадзіўся ў Швайцарыі ў XVI стагодзьдзі. У Ангельшчыне зьявіўся на сто рокаў пазьней. Карані баптызму палягаюць у руху абуджэньня ў хрысьціянскай царкве, які меў за мэту вяртаньне да правілаў Сьвятога Пісьма. Першыя анабаптысты адмаўлялі хрост дзяцей, пакуль тыя самі ня змогуць абраць сабе хросных бацькоў. Хрост праз пагружэньне ў ваду практыкаваўся «Асобнымі баптыстамі» ў Ангельшчыне, якія сваёй назвай мелі сьведчыць, што збаўленыя будуць толькі некаторыя (асобныя) людзі. Нягледзячы на адносную свабоду вызнаньня, іхнія зборы разьвіваліся параўнальна марудна. Толькі мэтадысцкае абуджэньне дадало дынамікі разьвіцьцю баптысцкіх грамадаў як у Старым, так і ў Новым сьвеце<ref>Por. K. Bednarczyk, ''Baptyści'', w: W. Hryniewicz, J.S. Gajka, S.J. Kozy (red.), ''Ku chrześcijaństwu jutra. Wprowadzenie do ekumenizmu'', Lublin 1996, s. 188-192188—192</ref>.
 
Баптызм паўстаў у выніку кантактаў перасьледаваных ангельскіх [[Дысыдэнцтва|незалежнікаў]] з ацалелымі ад перасьледаў анабаптыстамі. Першы баптысцкі збор паўстаў у 1609 року ў [[Амстэрдам]]е, аднак неўзабаве быў вымушаны спыніць існаваньне з прычыны перасьледу. Наступны зьявіўся ў 1611 року пад [[Лёндан]]ам.
 
У [[Паўночная Амэрыка|Паўночнай Амэрыцы]] прапагандыстам баптызму быў на пачатку XVII стагодзьдзя заснавальнік калёніі [[Род-Айлэнд]] [[Роджэр Ўільямз]]. Першы баптысцкі збор у кантынэнтальнай [[Эўропа|Эўропе]] паўстаў у 1834 року.
 
У 1905 заснаваны [[Сусьветны баптысцкі зьвяз]], які па стане на 1993 налічваў 147 тысячаў збораў і 38 мільёнаў сябраў. У зьвяз не ўваходзіць вялікая колькасьць [[Хрысьціянскі фундамэнталізм|фундамэнталісцкіх цэркваў]], ня згодных з умеранай тэалёгіяй і [[экумэнізм]]ам Альянсу.
 
== Сымбаль веры ==
* '''Аўтарытэт Пісаньня''' — [[Сьвятое Пісаньне]] ёсьць адзінай бясспрэчнай крыніцай ведаў пра Бога і Ягоных пастановах, датычных чалавека.
* '''Трыадзінства Бога''' — Бог ёсьць Творцам і Панам Стварэньня, які аб’явіўся ў трох дасканалых асобах: як Айцец, Сын і Дух Сьвяты. Адно Яму належыць чэсьць і ўзьнясеньне хвалы. Таму баптысты не шануюць Дзеву Марыю, хоць і лічаць яе надзвычайнай асобай, абранай Богам дзеля нараджэньня Ісуса, і таму годнай павагі і перайманьня у ейным даверы Ісусу Хрысту.
* '''Збаўленьне ласкаю празь веру''' — грэшны па прыродзе чалавек ня ў стане зрабіць нічога, што дазволіць яму займець прызнаньне Бога, аднак ведаючы, што добры Бог зьлітаваўся зь людзей і прабачыў ім іхняе грахоўнае адступства і амаральнасьць, даў магчымасьць пачатку новага жыцьця з забытым мінулым. Гэта стала магчымым дзякуючы таму, што Ісус Хрыстос, Адзінародны Сын Божы, памершы на крыжы, панёс пакараньне, якое вісела на кожным з нас паводле Боскага парадку рэчаў — ў такім чынам дараваў нам жыцьцё вечнае, як і перамененае жыцьцё на зямлі.
* '''Хрышчэньне на вызнаньне веры''' — згодна з Боскай рэкамэндацыяй і парадкам, які ўстанавіў Ісус Хрыстос, баптысты прымаюць хрост толькі на асабістым вызнаньні веры ў збаўленьне, якое атрымалі з рук Хрыста. Хрост ёсьць вонкавым, публічным сьведчаньнем таго, што прымае чалавек. Гэта не сакрамант у значэньні тварэньня новай духоўнай рэальнасьці, але неабходнае наступства скарэньня перад Богам і прызнаньня Яго сваім Госпадам і Збаўца, а таксама сымбаль далучэньня да Царквы.
* '''Вячэра Гасподняя''' — абрад, устаноўлены Ісусам Хрыстом у памяць Ягоных мукаў і сьмерці. Падчас Вячэры ахрышчаныя вернікі ужываюць хлеб і віно, якія ёсьць сымбалямі Цела і Крыві Гасподняй. Празь Вячэру яе ўдзельнікі сьцьвярджаюць сьмерць Хрыста і ягоны паўторны прыход.
* '''Новае жыцьцё прах Духа Сьвятога''' — Біблія дае абяцаньне, што з моманту шчырага паяднаньня з Богам пачынаецца новае жыцьцё (што яна называе новым нараджэньнем), у якім Бог не пакідае людзей сам-насам у канфрантацыі з жыцьцём, але сам Дух Сьвяты навучае іх, падтрымлівае, прыстасоўвае і робіць так, каб усе былі ў стане жыць паводле Боскіх стандартаў, не вяртаючыся болей да былога жыцьця, якога Бог не ўхваляе і таму вызваляе ад яго сваіх вернікаў.
* '''Моц і дары Духа Сьвятога''' — паколькі Дух Сьвяты ў дні [[Пяцідзясятніца|Пяцідзясятніцы]] надзяліў Царкву Боскай моцаю і духоўнымі дарамі, неабходнымі для выкананьня прызначанай ёй задачы, таксама і цяпер нядзяляе сваю Царкву разнастайнымі духоўнымі дарамі.
* '''Збавеньне не праз Царкву, а праз Хрыста''' — ані Царква хрысьціянаў-баптыстаў, ані хто іншы ня ёсьць адзіным выключным пасярэднікам збавеньня, паколькі ім ёсьць толькі Ісус Хрыстос — адзіны Пасярэднік паміж чалавекам і Богам.
* '''Свабода сумленьня для кожнага чалавека''' — вера — гэта справа сьвядомага выбару, таму нікога нельга прымушаць да рэлігійнага вызначэньня.
 
== Глядзіце таксама ==